Шматтысячнае шэсце ў гонар дня нараджэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна праходзіць у аўторак у цэнтры Грознага, паведамляе РІА «Новости».
У руках удзельнікі акцыі нясуць сцягі Расіі і Чачні даўжынёю да 600 метраў і скандуюць «Расія!», «Чачня!»
Шэсце рухаецца па праспекце Ахмата Кадырава. Як паведаміў прадстаўнік МУС Чачні, у мерапрыемстве бяруць удзел «да 100 тысяч чалавек».
Завершыцца шэсце святочным канцэртам і народнымі гуляннямі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары