Эканоміка11

Рассельгаснагляд зноў выстаўляе прэтэнзіі Беларусі

Рассельгаснагляд зноў выстаўляе прэтэнзіі Беларусі. На гэты раз падставай для абвінавачанняў стала затрыманне 10 кастрычніка 18 тон украінскіх таматаў, якія, як сцвярджае Рассельгаснагляд, прыбылі з Беларусі і заражаныя заходнім (ці каліфарнійскім) кветкавым трыпсам.

Прадукцыя суправаджалася рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі, паведамляе расійскае ведамства на сваім афіцыйным сайце

«Характэрна, што Рассельгаснагляд больш як месяц таму звярнуўся ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі з настойлівай просьбай няўхільна выконваць міжнародныя патрабаванні пры рээкспарце расліннай прадукцыі, — гаворыцца ў паведамленні. — Рассельгаснагляд таксама інфармаваў удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці аб неабходнасці атрымання сертыфікату пры перамяшчэнні прадукцыі ў рэжыме рээкспарту. Аднак з парушэннем міжнароднага заканадаўства копіі ў гэтым выпадку ўкраінскага фотасанітарнага сертыфікату пры рээкспарце прадукцыі беларускім бокам прыкладзена не было».

Пры гэтым, зазначае Рассельгаснагляд, «застаецца няясным, дзе адбылося заражэнне або перазаражэнне прадукцыі, таму што, напрыклад, для Беларусі заходні, або каліфарнійскі, кветкавы трыпс не з'яўляецца каранцінным, будучы каранцінным як для Расіі, так і для Украіны». 

«Сітуацыя паказала няздольнасць упаўнаважаных органаў Украіны і Беларусі забяспечыць выкананне каранцінных фітасанітарных патрабаванняў краін — імпарцёраў расліннай прадукцыі, што з'яўляецца парушэннем асноўнага патрабавання міжнароднага заканадаўства пры міжнародных перавозках падкаранціннай прадукцыі», — заяўляе расійскае ведамства. 

Паведамляецца таксама, што Рассельгаснаглядам «сістэматычна выяўляюцца выпадкі рэалізацыі забароненай да паставак прадукцыі, вырабленай у краінах Еўрасаюза, на плодаагароднінных рынках Маскоўскай вобласці». «Нярэдка такая прадукцыя аказваецца заражанай каранціннымі шкоднымі арганізмамі. Як правіла, таварасуправаджальныя дакументы на такую прадукцыю адсутнічаюць, аднак маркіроўка прадукцыі сведчыць аб яе рээкспарце праз Беларусь. Да гэтага дня прадухілены пастаўкі больш як 1.300 тон забароненай да ўвозу прадукцыі больш чым у 130 выпадках», — гаворыцца ў паведамленні. 

Рассельгаснагляд выказвае «сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з наяўнай сітуацыяй і пакідае за сабой права ўвядзення дадатковых ахоўных мер пры ўвозе расліннай прадукцыі на тэрыторыю Расіі». 

Як раней паведамлялася, 13 кастрычніка ў Мінску павінна прайсці першая сустрэча беларуска-расійскай групы па пытаннях удасканалення паставак харчавання. Дамоўленасць аб яе стварэнні была дасягнута 1 кастрычніка на перамовах кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца. 

Паведамлялася таксама аб стварэнні ў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) рабочай групы для выяўлення і прадухілення выпадкаў паставак тавараў у РФ цераз Беларусь. 

На сустрэчы ў Мінску, якая мае адбыцца, плануецца прысутнасць супрацоўнікаў ветэрынарных і фітасанітарных службаў Беларусі і Расіі, а таксама прадстаўнікоў ЕЭК.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску29

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць