Свет2727

Лідар баевікоў ДНР Губараў трапіў у засаду, ён у цяжкім стане

У ноч на 13 кастрычніка невядомыя здзейснілі замах на лідара г.зв. руху «Наваросія» Паўла Губарава. Паведамляецца, яго аўтамабіль абстралялі на трасе Растоў — Данецк на тэрыторыі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Пасля абстрэлу машына ўрэзалася ў слуп. Губараў без прытомнасці быў дастаўлены ў адну з бальніц Растова.

Між тым памочніца лідара «Наваросіі» Ганна распавяла ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што ў яе пакуль няма дакладных звестак аб замаху на Губарава. «Я гэтую інфармацыю не абвяргаю, але і пацвердзіць таксама не магу, бо гэтая інфармацыя з другіх рук», — заявіла яна.

Вечарам 12 кастрычніка Губараў анансаваў на сваёй старонцы ў Facebook, што збіраецца зрабіць 13 кастрычніка «вельмі важную заяву».

12 кастрычнік «ЦВК» ДНР адмовіўся зарэгістраваць партыю Губарава на выбарах «кіраўніка» самаабвешчанай рэспублікі.

Губараў быў абраны «народным губернатарам» у сакавіку невядомымі людзьмі на сепаратысцкім мітынгу. Потым ён быў арыштаваны ўкраінскімі ўладамі на два месяцы, але затым абменены.

Каментары27

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць