Улада1717

Прыхільнік беларускай мовы стаў мэрам Брэста ФОТА

Старшынёй Брэсцкага гарвыканкама прызначаны Аляксандр Рагачук. Раней ён быў кіраўніком Маскоўскага раёна горада.

Аляксандр Рагачук і сам ваяваў у Афганістане, а на радзіму вярнуўся пасля працы ў Расіі.

Аляксандр Рагачук стаў вядомым падчас працы галоўным ідэолагам Брэстчыны. Тады былы вайсковец увёў абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі. Па серадах ягоны аддзел размаўляў толькі па-беларуску.

«Мы ж працуем з наведвальнікамі, у тым ліку з беларускамоўнымі пісьменнікамі, журналістамі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі… Родную мову мы ведаем! Я, напрыклад, беларускую школу скончыў. Але гаварыць з нязвычкі цяжкавата. Таму вырашылі раз у тыдзень размаўляць паміж сабой па-беларуску. Каб лепей размаўляць, для практыкі! І я, напрыклад, няўтульна сябе адчуваю, калі не магу правільна адказаць па-беларуску. Бо гэта нават правіла добрага тону», — казаў ён «Камсамольскай праўдзе».

* * *

Аляксандр Рагачук: «Усё роўна пяройдзем на беларускую мову»

Аляксандр Рагачук

Нарадзіўся ў 1965 у вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна. Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча, служыў у Афганістане. З 1988 года служыў на афіцэрскіх пасадах у Расіі, быў выкладчыкам у Самары.

У 2000 года вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме. У 2004-2010 — начальнік ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама, у 2010-2014 — кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць