Грамадства1111

У Беларусі хочуць вярнуць паняцце «дармаедства» ў Адміністрацыйны кодэкс

Аляксандр Лукашэнка мае намер вярнуць паняцце «дармаедства». Аб гэтым ён заявіў 20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адносінах да грамадзян, якія не працуюць і ў былыя часы называліся дармаедамі, МУС ініцыіравала ўвесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях норму, якая дасць магчымасць прыцягваць іх да адказнасці, у тым ліку і да прымусовага працаўладкавання.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэту прапанову. «Хочаце вярнуць паняцце «дармаедства» — вяртайце. Гэта будзе больш зразумела для народа, — сказаў ён. — Не трэба нічога добрага, што было ў савецкія часы зроблена, адкідваць, у тым ліку і тэрміналогію».

«Любымі спосабамі, якія мы ведаем і ўмеем рабіць, трэба прымусіць гэтых людзей працаваць! — падкрэсліў Лукашэнка. — Да 1 студзеня прыняць меры, каб усе працавалі, прымусіць усіх працаваць!»

Ён адзначыў, што падтрымлівае ўсе агучаныя ў гэтым плане прапановы ўрада.

«Прымайце да 1 студзеня ўсе рашэнні, даводзьце да грамадства, а з 1 студзеня яны павінны на практыцы рэалізоўвацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, усклаўшы на Адміністрацыю прэзідэнта кантроль за выкананнем даручэння. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы дадаў, што на гэтыя мерапрыемствы не павінны расходавацца бюджэтныя сродкі.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч далажыў аб міграцыйнай сітуацыі ў краіне і тэндэнцыях знешняй працоўнай міграцыі. Міністр прапанаваў прааналізаваць патрэбнасці рэгіёнаў у працоўных рэсурсах, вызначыць прадпрыемствы, гатовыя забяспечыць работнікаў жыллём і заработнай платай, і акумуляваць гэту інфармацыю ў тэрытарыяльных цэнтрах занятасці насельніцтва. На яго думку, трэба перагледзець планы абласных і раённых выканкамаў па рассяленні насельніцтва з улікам дэмаграфічнай і эканамічнай сітуацыі ў рэгіёнах.

Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу на тое, што жыллё неабходна будаваць там, дзе не хапае рабочай сілы або дзе неабходна ствараць рабочыя месцы. «Пара ўжо ад размоў перайсці да справы!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць