Свет88

Расійска-беларускага журналіста хочуць дэпартаваць з Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы

Расійскі карэспандэнт Леанід Свірыдаў, у якога МЗС Польшчы забрала акрэдытацыю, можа быць выдалены з краіны.

Працэдуру дэпартацыі пачаў мазавецкі ваявода пасля адпаведнага звароту Агенцтва ўнутранай бяьпекі. У Свірыдава забяруць дазвол на часовае знаходжанне ў Польшчы.

Паводле польскіх СМІ, карэспандэнта РИА «Новости» Леаніда Свірыдава падазраюць у шпіянажы, а таксама ў дзейнасці, якая выходзіць за рамкі абавязкаў карэспандэнта. У прыватнасці, ён арганізоўваў паездкі польскіх журналістаў у Расію.

МЗС Польшчы паведамляе, што ў Свірыдава забралі акрэдытацыю з 24 кастрычніка.

Упершыню Леанід Свірыдаў атрымаў журналісцкую акрэдытацыю ў польскім МЗС у 1998 годзе, з 2003 года стала жыве і працуе ў Польшчы. У 2006 годзе Свірыдаву адмовілі ў акрэдытацыі ў Чэхіі, адна з мясцовых газетаў звінаваціла яго ў шпіянажы.

Раней Леанід Свірыдаў працаваў у Мінску карэспандэнтам тэлеканалу РТР і меў беларускае грамадзянства.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны37

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы35

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць