Свет

Моцны землятрус у Перу пашкодзіў храм XVI стагоддзя

У Перу землятрус магнітудай 5,1, які адбыўся 18 ліпеня, сур'ёзна пашкодзіў касцёл Святога Апостала Якуба (Iglesia del Apóstol Santiago) у горадзе Чонгас-Баха. Гэта адзін з найстарэйшых хрысціянскіх храмаў у Перуанскіх Андах, пабудаваны ў XVI стагоддзі на загад іспанскага віцэ-караля Франсіска дэ Таледа. Будынак мае статус аб'екта культурнай спадчыны Перу, піша The Art Newspaper.

Фота: Міністэрства культуры Перу

У выніку стыхіі абвалілася большая частка даху і частка галоўнага фасада. Ацалелыя канструкцыі прызнаныя небяспечнымі для эксплуатацыі. Храм быў узведзены з саману — будаўнічага матэрыялу з гліны, саломы і пяску — і накрыты чарапічным дахам.

Таксама пацярпела 30‑метровая званіца, якой цяпер пагражае абвал. Яе ў свой час узвялі з цэглы і цэменту замест першапачатковай саманнай вежы, разбуранай падчас аднаго з папярэдніх землятрусаў.

Пашкоджанні атрымалі і драўляныя, і каменныя алтары са старадаўнімі рэлігійнымі выявамі. Каб толькі замяніць дах, спатрэбіцца больш за 400 тысяч даляраў.

Аднаўленне помніка можа ўскладніцца праз нявызначанасць у сферы культурнай палітыкі новай адміністрацыі прэзідэнткі Кейка Фухіморы, якая пачынае працу 28 ліпеня. Пакуль супрацоўнікі Міністэрства культуры Перу разам з валанцёрамі і студэнтамі расчышчаюць завалы і перавозяць рэлігійныя рэліквіі ў бяспечныя месцы.

Касцёл змяшчае каля 300 чалавек і мае вялікае духоўнае, культурнае і турыстычнае значэнне. Ён прыцягвае паломнікаў з розных рэгіёнаў краіны і адыгрывае важную ролю ў жыцці мясцовай супольнасці.

Парафіяльны святар Рыкарда Ачаран ужо распачаў кампанію па зборы ахвяраванняў праз архідыяцэзію Уанкаё, каб знайсці сродкі на аднаўленне гістарычнага храма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць