Па наяўнай інфармацыі, завадатара аднаго з бандфарміраванняў Ігара Безлера «Беса» ліквідавалі расійскія спецслужбы.
Пра гэта піша экс-дарадца Мінабароны Украіны, кіраўнік Цэнтра ваеннай рэформы Аляксандр Данілюк.
«Прычынай здарэння стала адмова падпарадкоўвацца расейскаму вайсковаму камандаванню, намер публічна прызнаць кантраляваны бандфарміраваннем Горлаўска-Макееўскі кангламерат тэрыторыяй Украіны і заклікаць іншых удзельнікаў бандфармаванняў да пошуку кампрамісу з украінскай уладай», - паведамляе Данілюк.
Нагадаем, сёння з'явіліся паведамленні аб знішчэнні групоўкі, якая падпарадкоўвалася Безлеру.
Частка баевікоў перайшлі пад адзінае камандаванне «ДНР», частка знікла, паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Цімчук на сваёй старонцы ў Facebook.
«У нас пакуль няма інфармацыя, якая б пацвярджала смерць Безлера», - кажуць у СБУ.
-
Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
Каментары