Усяго патроху33

Пуцін падарыў кітайскаму кіраўніку «расійскі айфон»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падарыў 9 лістапада кіраўніку Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну смартфон YotaPhone 2 падчас свайго візіту ў Кітай.

Як распавёў РІА «Новості» прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, у смартфон была адмыслова запампаваная сімволіка Расіі, Кітая і Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Пасля навіны аб падарунку галава Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў, вядомы як карыстальнік iPhone, даручыў замовіць сабе YotaPhone 2.

Смартфоны YotaPhone у расійскай прэсе нярэдка называюць «расійскімі айфонамі». «Ётафоны» піяраць і расійскія палітыкі. У снежні 2013 года са смартфонам азнаёміўся прэм’ер-міністр Расіі Дзмітры Мядзведзеў, яго рэакцыя была: «Карацей, Apple напружыўся». Галава расійскага міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў заяўляў, што карыстаецца YotaPhone у маі 2014-га.

Галоўная асаблівасць «ётафонаў» — два экраны.

Першы — звыклы для смартфонаў LCD-экран, другі — чорна-белы E-ink-экран, так званая «электронная папера». YotaPhone 2 мае характарыстыкі смартфонаў-флагманаў пачатку 2014 года: Android 4.4, чып Spandragon 800 з 4-ядзерным працэсарам, асноўны 4,7»-FullHD-экран, другі E-ink-экран (з падсветкай) той жа дыяганалі з разрозненнем 960x540, камеры на 8 і 2 Мп.

Смартфоны YotaPhone складаюцца з кітайскіх дэталяў і сабраны ў Кітаі.

За першы месяц продажаў у канцы 2013 года было пастаўлена ўсяго блізу 10 тысяч арыгінальных YotaPhone, акрамя Расіі ён пазней стаў прадавацца ў Вялікабрытаніі і Арабскіх Эміратах. YotaPhone 2 разлічаны на міжнародны рынак, старт яго продажаў запланаваны на снежань 2014 года, арыентыровачная цана — 700 даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць