Вольгу Мікалайчык за акцыю ва ўгодкі Плошчы-2010 аштрафавалі на 2 мільёны
Суд над рэжысёрам Вольгай Мікалайчык 20 снежня ўсё ж такі адбыўся.
Калі Вольгу раніцай прывезьлі з Маскоўскага РУУСа ў суд, высьветлілася, што згубіўся пратакол. Паседжаньне перанесьлі на 14-ю гадзіну. Пратакол так і не знайшлі, таму склалі новы. Вольга яго не падпісала, таму што, на яе думку, там было шмат нестыковак: сьцяг быў названы бела-чырвоным, паводле дакумэнта, у 21:03 паступіў сыгнал у міліцыю пра несанкцыянаваны пікет, а ў пратаколе напісана, што затрымалі Вольгу ў 20:30. Сьведкі з боку міліцыянтаў у Маскоўскі суд так і не зьявіліся.
Тым ня менш, а 17-й гадзіне судзьдзя Тацяна Мотыль пачала разгляд справы. Дзякуючы адвакату, некаторыя нестыкоўкі ўдалося зьняць. Прыкладна паўгадзіны доўжылася паседжаньне. У выніку судзьдзя аштрафавала Вольгу Мікалайчык на 2 мільёны рублёў.
Вольга Мікалайчык была затрыманая ўвечары 19 сьнежня каля Чырвонага касьцёлу, дзе ладзілася акцыя памяці падзей 19 сьнежня 2010 году.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары