Грамадства

З 1 студзеня за пасведчанне кіроўцы можна будзе заплаціць праз АРІП

З 1 студзеня 2015 года МУС і Нацыянальны банк Беларусі падключаюць да сістэмы «Разлік» Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) аплату паслуг па выдачы пасведчанняў кіроўцы і рэгістрацыі транспартных сродкаў, што аказваюцца рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і УУС Мінаблвыканкама.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе УДАІ МУС.

З 1 студзеня аплата можа праводзіцца праз плацежна-даведачны тэрмінал, інфакіёск, інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, банкамат, касы банка і іншых пунктаў банкаўскага абслугоўвання, падключаныя да сістэмы «Разлік» АРІП.

Для ўнясення плацяжоў па паслугах, што аказваюцца рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі, у дрэве сістэмы «Разлік» плацельшчыку неабходна для аплаты паслуг ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама выбраць раздзел «г. Мінск», а для ДАІ УУС Мінаблвыканкама паслядоўна выбраць раздзелы «Мінская вобласць» — «Мінскі раён». Затым перайсці паслядоўна па наступных укладках: «МУС» — «ДАІ» — «Пасведчанне кіроўцы» або «Рэгістрацыя транспарту» і выбраць неабходную паслугу. Пасля трэба ўвесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар, пазначаны ў пашпарце або пасведчанні на права жыхарства плацельшчыка. Далей зверыць правільнасць імя і імя па бацьку плацельшчыка, што з'явілася на экране, і суму плацяжу, адлюстраваную на экране, і ажыццявіць плацеж.

У выпадку адсутнасці інфармацыі аб асабістым нумары (датычыцца замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) пры аплаце трэба ўводзіць код «625611», пасля чаго спатрэбіцца ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка. У якасці пацвярджэння ажыццяўлення плацяжу ў сістэме «Разлік» грамадзяніну пры падачы адпаведных дакументаў неабходна прад'явіць супрацоўніку ДАІ нумар аперацыі ў АРІП або паведаміць свой ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар.

У раздзеле «Пасведчанне кіроўцы» можна аплаціць камп'ютарныя паслугі, афармленне заявы, выдачу пасведчання і талона, тэарэтычны і практычны экзамены і іншыя паслугі. У раздзеле «Рэгістрацыя транспарту» праводзіцца аплата камп'ютарных паслуг, афармлення заявы, рэгістрацыі транспартнага сродку, выдачы транзіту, замены нумара аўтамабіля, вырабу нумароў і іншыя паслугі.

У пачатку 2015 года плануецца распаўсюдзіць гэты спосаб аплаты паслуг ва ўсіх рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ рэспублікі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Усе навіны →
Усе навіны

Страляніна ў аўстрыйскім Грацы: горад шакаваны нападам на школу і пагрузіўся ў жалобу2

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі21

Пры атацы шахедаў на Харкаў загінулі два чалавекі, сярод пацярпелых — дзеці

«Застаецца раўці як бялуга». Рыжанкоў у Маскве расказаў пра поўны крах краін Балтыі28

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі4

У свеце існуе толькі адна краіна, здольная цалкам забяспечваць сябе ежай4

Стала вядома, у якіх абласцях найбольш ІП і юрасоб, а дзе іх найбольш закрылася

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?3

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць