Здарэнні11

У Гомельскай вобласці чатыры кіроўцы ўчынілі наезд на пешаходаў і ўцяклі

За першыя дні гэтага года на дарогах Гомельскай вобласці загінуў адзін і траўмаваныя чатыры пешаходы. Ва усіх выпадках кіроўцы ўцяклі з месца аварыі. 

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 2 студзеня ў Калінкавічах 36-гадовы кіроўца аўтамабіля «Мерседэс-Бэнц» учыніў наезд на пешахода 1985 года нараджэння, які рухаўся па краі праезнай часткі. Ад атрыманых траўм пешаход памёр на месцы ДТЗ. Кіроўца з месца здарэння ўцёк, але на працягу гадзіны быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа. 

У Гомелі 1 студзеня 48-гадовы кіроўца аўтамабіля «Поршэ-Каен» учыніў наезд на маладога чалавека 1994 года нараджэння, які ляжаў на праезнай частцы. Апошні з траўмамі змешчаны ў бальніцу хуткай дапамогі. Кіроўца з месца здарэння таксама ўцёк і не паведаміў пра ДТЗ у міліцыю. На наступны дзень яго асобу ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ. 

У навагоднюю ноч у 01.34 у Рагачоўскім раёне кіроўца аўтамабіля «Нісан-Альмера» ўчыніў наезд на жанчыну 1974 года нараджэння, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчына атрымала траўмы, кіроўца з месца ДТЗ уцёк, але быў затрыманы ў суседнім Буда-Кашалёўскім раёне ў выніку плана «Перахоп». 

У Рагачове ў навагоднюю ноч 20-гадовы малады чалавек, не маючы права кіравання машынай, на аўтамабілі «Хундай-Акцэнт» учыніў наезд на 30-гадовага пешахода, якія стаяў пасярэдзіне праезнай часткі. Пешаход атрымаў траўмы, кіроўца і ў гэтым выпадку ўцёк. Яго асобу ўстанавілі таксама ў выніку плана «Перахоп».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць