Здарэнні44

Калядная атака на Tut.by

Дзясяткі тысяч беларусаў і тысячы прапрыемстваў пацярпелі ў выніку найбуйнейшай у гісторыі краіны хакерскай атакі.


Дзясяткі тысяч беларусаў і тысячы прапрыемстваў пацярпелі ў выніку найбуйнейшай у гісторыі краіны хакерскай атакі.

Задума зламысьнікаў была даволі простая: атаку заплянавалі на выходныя, калі большасьці спэцыялістаў няма на працы. Для карыстальнікаў гэта выглядала як рэзкае замаруджваньне загрузкі старонак. Наступствы маглі быць і больш разбуральнымі, калі б не ўмяшальніцтва беларускіх і расейскіх спэцыялістаў. На тое, каб даць рады атацы, спатрэбілася 4 гадзіны.

Юры Зісер, генэральны дырэктар інтэрнэт‑парталу Tut.by: «Мэханізм такі: з дапамогай вірусаў тысячы кампутараў па ўсім сьвеце замбуюцца, у пэўны момант ім можна даць каманду й яны пачынаюць дасылаць фальшывыя запыты на зададзены сэрвэр. Інакш кажучы, нас замовілі».

Вячаслаў Тальянаў, начальнік аўтаматызаваных сыстэм кіраваньня беларускай фірмы: «Ёсьць так званая ДОС‑атака, задосіць машыну, як у іх называецца — гэта як атрымаць мэдаль на Алімпійскіх гульнях. Тое ж самае і ў хакераў адбываецца. Калі, можа, і не патрэбная гэтая інфармацыя, але сам факт сказаць: а вось я затакаваў і задосіў Tut.by…»

Матэрыяльную шкоду ад атакі яшчэ належыць падлічыць. Ужо вядома, што ў аднаго зь беларускіх прадпрыемстваў з‑за непаладак у сетцы пад пагрозай зрыву апынуўся кантракт на мільёны даляраў. Кіраўніцтва інтэрнэт‑парталу мае намер падаць заяву ва ўпраўленьня «К» — гэта падразьдзяленьне МУС адмыслова створана для барацьбы са злачынствамі ў сфэры высокіх тэхналёгій.

Паводле ont.by, tut.by

Каментары4

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →