Меркаванні

Школьная рэформа: што маем і што шукаем

Пра нямецкіх настаўнікаў ХІХ стагодзьдзя казалі, што менавіта яны, а ня канцлер Бісмарк, стварылі германскую нацыю. А беларускія настаўнікі ХХІ стагодзьдзя? Піша Андрэй Павач.

Пра нямецкіх настаўнікаў ХІХ стагодзьдзя казалі, што менавіта яны, а ня канцлер Бісмарк, стварылі германскую нацыю. А беларускія настаўнікі ХХІ стагодзьдзя? Піша Андрэй Павач.

Вучань-шасьціклясьнік з Воршы плюнуў у настаўніцу. Плюнуў проста так, бо ведаў – учынак ня будзе мець ніякіх наступстваў, апроч размовы з завучам школы. Затое ён значна падыме яго аўтарытэт сярод вучняў і канчаткова «апусьціць» настаўніцу. Але гэты ўчынак сымбалічны, бо паказвае, што аўтарытэт настаўніка ў беларускім грамадзтве амаль нулявы.

У вачах вучняў – а часта і іх бацькоў – настаўнік бачыцца гэтакім няўдачнікам, які не знайшоў сабе лепшага жыцьцёвага прыстанішча, апроч таго як сядзець у школе. Для дзяржавы школа – гэта месца, дзе трымаюць моладзь, пакуль тая не дасягне 17–18 гадоў, і настаўнік займаецца ня столькі навучаньнем, колькі выконвае ролю пастуха. Ён абавязаны вылоўліваць сваіх вучняў па кампутарных клюбах пасьля 23-й, змагацца з наркаманіяй, шукаць вучаніц у добра вядомых і мясцовай адміністрацыі, і міліцыі прытонах, ня маючы пры гэтым ніякіх паўнамоцтваў дзеля гэтага.

Настаўнік стаў чымсьці накшталт мячыка, які перакідваюць адно аднаму адміністрацыя школы і ўлады, бацькі і дзеці. Настаўнік стаў аб’ектам усялякіх рэфарматарскіх школьных экспэрымэнтаў і, напэўна, самым першым закладнікам становішча ў нашай краіне. Да ўсяго, настаўніку падрыхтавана незайздросная роля паслугача найніжэйшага рангу на выбарах і рэфэрэндумах. Хто як не настаўнікі назьбіралі 2 млн подпісаў за Бацьку, хто як не настаўнікі арганізоўвалі працу выбарчых участкаў і прынялі найбольш актыўны ўдзел у дасягненьні запаветнай лічбы 83%.

Дарэчы, пры ўсіх абдымачках-пацалуначках нашай улады з кіраўніцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія дэманструюцца па тэлебачаньні, беларуская ўлада працягвае зацята абараняць сьвецкасьць нашай школы. Дэмакратыя? Не. Папулізм? Так. Духоўна разбэшчанай моладзі не патрэбна рэлігія, улады гэта цудоўна ведаюць і нічога ня хочуць ёй навязваць, каб не абудзіць зьвера, які дрэмле ў галовах падлеткаў. Бо тады ўсё паляціць дагары нагамі. Знаёмы праваслаўны сьвятар распавёў, што дырэктар школы дазволіў яму сустрэчу з вучнямі толькі тады, калі айцец будзе бяз рызы, крыжа і нічога ня будзе гаварыць пра Бога.

Выснова з усяго сказанага простая. Сыстэма мае адзін інтарэс – на як мага даўжэйшы час захаваць існы стан рэчаў, ніякіх захадаў у сыстэме адукацыі, разьлічаных на даўжэйшую пэрспэктыву, няма і ня можа быць. Такім чынам, пад нацыю закладаецца міна замаруджанага дзеяньня, імя якой –бязьвер’е і эгаізм. Робіцца гэта шмат у чым з маўклівай згоды і рукамі нашых настаўнікаў.

Моладзь падсьвядома адчувае лжывасьць сыстэмы. Найлепшыя з маладых пачынаюць змагацца, некаторыя з самага дзяцінства сьпяшаюць прадацца, большая частка паглыбляецца ў нігілізм.

Што ж можа паабяцаць і павінна паабяцаць настаўніку Новая, па-сапраўднаму беларуская Беларусь? Новую школьную рэформу, мэтай якой будзе выключна паляпшэньне ўмоваў працы вучняў і настаўнікаў, а таксама ўзмацненьне матэрыяльнага стану настаўніка. Дзеля гэтага дастаткова толькі радыкальна паменшыць колькасьць вучняў у клясах, зрабіць стаўку настаўніка аплачанай у такім аб’ёме, каб той працаваў менавіта 18, а не 24 і не 30 гадзінаў на тыдзень, увесьці вызваленыя ад навучаньня і таксама добрааплачаныя пасады клясных кіраўнікоў. На гэта трэба грошы, скажаце вы. А як жа?! Гэта не будзе рэформа ў справаздачах начальства, гэта будзе рэформа з шчырым клопатам аб будучыні, на якую не шкада ніякіх грошай, бо будучыня і ёсьць тое, дзеля чаго жыве нацыя.

Матэрыяльнае стымуляваньне – гэта толькі першы крок на шляху да мэты. Неабходна дэбюракратызаваць школу, зьменшыць няспынную плынь дакумэнтацыі, якой увесь час займаецца настаўнік. Трэба таксама зьменшыць ціск на настаўніка з боку РАНА і ГарАНА, інспэктараў, якіх настаўнікі часта ненавідзяць, павысіць ролю прафсаюзаў, увесьці ў школах выбарнасьць завучаў. І галоўнае – трэба падняць годнасьць настаўніка ў вачох вучня, зрабіць так, каб не настаўнік быў абавязаны вучню, што той прыходзіць да яго на заняткі, а наадварот. Вучань павінен ведаць – школа ня ёсьць месцам, дзе яго абавязкова пратрымаюць 11 гадоў, каб той толькі не сядзеў у хаце і ня швэндаўся па вуліцах. Школа павінна выхоўваць і вучыць, а не ператварацца ў піянэрскі лягер. Хто ня хоча вучыцца, той у школе не патрэбны. І што рабіць з такім вучнем-абібокам – справа дзяржавы, а не настаўніка.

Да гэтага яшчэ далёка. Але наколькі далёка – залежыць таксама і ад беларускага настаўніцтва. Нельга прадавацца сыстэме, нельга за капейку і дзеля ўласнага страху рызыкаваць будучыняй нацыі. Трэба браць прыклад з слаўных беларускіх настаўнікаў пачатку ХХ ст., якія, ахвяруючы здароўем і жыцьцём у расейскіх і польскіх турмах і лягерах, адкрывалі моладзі Беларусь, змагаліся за родную мову і марылі аб незалежнасьці. Яны сваю справу зрабілі. Ці будзеце вы, беларускія настаўнікі, вартыя іх памяці?

Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць