Грамадства1616

Васілевіч: Звольнілі за абарону мовы?

Рыгор Васілевіч вызвалены ад пасады старшыні і суддзьдзі Канстытуцыйнага суду.

У адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам пастанавіў вызваліць Рыгора Васілевіча ад пасады старшыні і суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у сувязі з завяршэннем тэрміну паўнамоцтваў і выхадам у адстаўку з далейшым інфармаваннем аб яго вызваленні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

Васілевічу ўсяго 52 гады. Старшынём Канстытуцыйнага суду яго прызначыў А. Лукашэнка ў 1996 годзе. Да таго ён быў адзіным з судзьдзяў таго складу суду, які быў сфармаваны канстытуцыйным шляхам у 1994 годзе, які па ўсіх пытаньнях падтрымліваў пазыцыю А. Лукашэнкі.

Пасьля 1996 году роля Канстытуцыйнага суду была зьведзеная да фармальнае. Усіх судзьдзяў прызначае і здымае сам А. Лукашэнка. Сам Васілевіч, аднак, выяўляў пэўныя амбіцыі. У прыватнасьці, ён спрабаваў стаць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, але акадэмікі яго забалятавалі, палічыўшы, відаць, ягоны ўнёсак у беларускую навуку яшчэ меншым за ўклад Міхаіла Мясьніковіча.

Хадзілі чуткі, што на пасаду старшыні Канстытуцыйнага суду мае перасесьці Натальля Пяткевіч. Сама яна, аднак, тыя чуткі спраставала.

Гэтая пасада ключавая ў прававых дэмакратычных дзяржавах, дзе члены суду не залежаць ад выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады і абіраюцца дзеля таго, звычайна, на доўгі тэрмін без магчымасьці адкліканьня. Аднак у беларускай мадэлі ёй адводзіцца дэкаратыўная функцыя. Пераход на яе такое ключавое асобы, як Натальля Пяткевіч, мог бы азначаць ці яе апалу, ці павышэньні ролі суду ў сыстэме.

Рыгор Васілевіч апошні раз выклікаў вялікі розгалас, выступіўшы на абарону беларускай мовы і правоў беларускамоўных.

Глядзі яшчэ
Рыгор Васілевіч: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы яшчэ ніхто не адмяняў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»43

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»43

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць