Грамадства1111

Старшыня Вярхоўнага суда: Магілёўскі суддзя не меў права разгалошваць медыцынскую таямніцу транссэксуала

Сёння газета «СБ» апублікавала вялікае інтэрв'ю са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам. У ім, апроч іншага, Сукала закранае і скандальную гісторыю з публікацыяй у газеце «Вечерний Могилев» артыкула «Упершыню ў гісторыі Беларусі ўзялі пад варту транссэксуала».

Як высветлілася, звесткі пра аперацыю пра змену пола галоўнаму рэдактару Надзеі Леўчанка перадаў яе сын, суддзя Магілёўскага абласнога суда Станіслаў Леўчанка.

З нагоды гэтага інцыдэнту Валянцін Сукала падкрэсліў, што суд мусіць быць адкрыты для СМІ, але галоснасць мае ведаць межы:

«Але ёсць межы агучвання некаторай канкрэтнай інфармацыі. У кантэксце захавання таямніцы следства, захавання дзяржаўных сакрэтаў, інтымнага жыцця бакоў і медыцынскіх звестак аб стане здароўя, калі на іх невыдаванні настойваюць удзельнікі працэсу. Гэта абмежаванні, за якія суддзя выходзіць не можа. Што тычыцца выпадку ў Магілёве, то там у вытворчасці ў суддзі знаходзілася справа, абвінавачаны па якім, як аказалася, у 1995 годзе перанёс аперацыю па змене полу. Вядома, афішаваць такія рэчы недапушчальна, тым больш з улікам таго, што чалавек знаходзіўся пад вартай. Суддзя ж даў інтэрв'ю, у якім, хутчэй за ўсё, па неасцярожнасці выдаў звесткі інтымнага характару. У яго праслізнула ўсяго адна фраза, а газета зрабіла ўпор на гэтым факце, гучна абвясціўшы, што ўпершыню ў Беларусі пад варту ўзялі транссэксуала».

Сукала расказаў, што ў дачыненні да суддзі Леўчанкі ў дадзены момант праводзіцца дысцыплінарная праверка.

«На шчасце, цяжкіх наступстваў для яго [абвінавачванага — К.Х.] не было, яму пашанцавала: ён быў асуджаны за крадзеж да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, і не адправіўся ў месцы пазбаўлення волі, дзе стаўленне да яго магло быць, мякка кажучы, не самым прыветным. А вось для залішне гаваркога суддзі наступствы ёсць: сапраўды, у дачыненні да яго цяпер праводзіцца дысцыплінарная праверка, па выніках якой будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка. Гэтым прыкладам я хацеў бы падкрэсліць, што не ўся інфармацыя, якая гучыць у судах, павінна з'яўляцца на старонках газет. І журналісты, і суддзі павінны гэта разумець. Можна сур'ёзна нашкодзіць лёсам многіх людзей», — паведаміў Сукала.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску20

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску20

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць