Прэзідэнт Украіны ў сваім фэйсбуку паведаміў, што генеральны консул забірае затрыманага сёння на акцыі памяці Нямцова ў Маскве Аляксея Ганчарэнку з турмы.

«На выкананне маіх даручэнняў Генеральны Консул Украіны ў Маскве толькі паведаміў, што цяпер забірае дэпутата Аляксея Ганчарэнку з турмы. Яму будзе прадастаўлена ўся неабходная прававая дапамога. Падрабязнасці пазней», — напісаў Парашэнка.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка быў затрыманы сёння ў Маскве. Выказвалася меркаванне ў расійскіх СМІ, што яму інкрымінаваць датычнасць да пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе 2 мая 2014 г., а затым паведамлялася, што яго правяраюць на датычнасць да замаху на расіяніна 2 мая 2014 г.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары