Культура

Хутка пабачыць сьвет «Прэм’ер Тузін‑2007»

Новы «Прэм’ер» мае выйсьці ў падвойным мультымэдыйным фармаце — агулам 42 песьні, што падзеленыя на дзьве сэкцыі.

Новы «Прэм’ер» мае выйсьці ў падвойным мультымэдыйным фармаце — агулам 42 песьні, што падзеленыя на дзьве сэкцыі.

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» на ягоных старонках было прадстаўлена болей за 300 новых беларускіх песень. А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзіяў на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца ці ня поўны жыцьцяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі. Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм’ер Тузін‑2007», зьяўленьне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.

Працягваючы традыцыі папярэдніх «тузіноўскіх» выданьняў, новы «Прэм’ер» мае выйсьці ў падвойным мультымэдыйным фармаце — агулам 42 песьні, што падзеленыя на дзьве сэкцыі.

Першая дванаццадка песьняў вызначаная выніковым слухацкім галасаваньнем у папулярным гіт‑парадзе «Тузіна Гітоў». Збольшага гэтая сэкцыя выглядае досыць традыцыйна — у справаздачны склад лепшых песень 2007 году ўвайшлі новыя гіты вядомых рокавых групаў N.R.M. (дарэчы іх песьня «Менск‑Мінск» была прызнаная за песьню году на «Тузіне»), Krama, ZET, IQ48. Некаторай нечаканасьцю стаў выхад у лік «фіналістаў» блюзавай каманды NESTARы Band, арт‑фолькавай OSIMIRA і рэінкарнаваных экс‑Цмокаў — гурта Band A. Таксама на меркаваньне слухачоў вартымі першай «дванаццадкі» стала таямнічая каманда Пятра Елфімава PitBull, сярэднявечны «Рокаш», а таксама бярозаўскі :B:N:, магілёўскі Tav.Mauzer, гомельскі «Бан‑Жвірба».

Вагомы дадатак да першай дванаццадкі — MP3‑cэкцыя, што ўтрымлівае яшчэ 30 найбольш цікавых песьняў 2007 году з гіт‑параду «Тузіна Гітоў».

Аўтарамі музычных вынікаў году на «Тузіне Гітоў» сталі ня толькі наведнікі парталу (па статыстычных зьвестках іх колькасьць цягам 2007 году склала блізу 200 000 чалавек). Традыцыйна да падвядзеньня вынікаў рэдакцыяй запрашаюцца вядомыя і аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі ўсіх айчынных лэйблаў — Віктар Гольцаў (Go‑Records), Віталь Супрановіч (BMAgroup), Уладзімер Максімкаў (Vigma), Вячаслаў Гулевіч (Новая музычная кампанія), Мікалай Сапуноў (West Records). Музыка фармату «Тузін Гітоў» сёньня прадстаўлена ня толькі штогадовымі пасьпяховымі CD‑складанкамі («Прэм’ер Тузін‑2007» стаў ужо трэцяй па ліку). І ня толькі буйнейшым легальным сеціўным каталёгам беларускамоўных песень у фармаце MP3, зь якога штомесяц фіксуецца блізу 50 000 спампоўваньняў трэкаў. Музыка ад «Тузіна Гітоў» сёньня гучыць на радыё «Рацыя», таксама вядуцца перамовы над праектам відэа‑ўвасабленьня «Тузіна» на ТВ‑канале «БелСат».

Рэдакцыя музычнага парталу «Тузін Гітоў» заўжды падкрэсьлівала, што галоўнай мэтай дзейнасьці іх інтэрнэт‑праекту зьяўляецца аніяк не вызначэньне «лепшых зь лепшых», а найперш, прапаганда сучаснай беларускамоўнай музыкі і стварэньне эфэктыўных магчымасьцяў выйсьця да слухачоў для маладых выканаўцаў. Разам з тым празрыстасьць, узважанасьць і грунтоўнасьць падвядзеньня музычных вынікаў разам з наведнікамі і размаітымі музычнымі экспэртамі дае падставы разглядаць «Прэм’ер Тузін» як аб’ектыўную і незалежную музычную прэмію. Прэмію, што магчыма нават дыктуе «шорт‑ліст» самых буйных музычных рокавых фэставаляў і каранацыяў. Прэмію, што прэтэндуе стаць неўзабаве галоўнай альтэрнатыўнай музычнай цырымоніяй, няхай пакуль і інтэрнэтавай.

Wiecier Mechaniczny, «Тузін Гітоў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць