Свет3939

Пасол ЕС у Расіі: Давайце прызнаем, мы не пойдзем ваяваць і паміраць за Украіну

Пасол Еўрасаюза ў Расіі Вігаўдас Ушацкас кажа, што пастаўкі зброі Украіне былі б рызыкоўным крокам, калі мець на ўвазе магчымы адказ з боку Расіі.

Delfi.lt

У апублікаваным у панядзелак інтэрв'ю літоўскай дзелавой газеце Verslo zinios дыпламат сказаў, што, прымаючы рашэнне пра ваенную падтрымку, асобныя краіны павінны з усёй адказнасцю ўзважыць магчымыя дзеянні Масквы.

«Наколькі я разумею, адміністрацыя ЗША занепакоеная тым, якія будуць наступствы, калі будзе прадастаўлена ваенная дапамога, вайсковая тэхніка, якім можа быць адказ Расіі і як канкрэтна ён выявіцца на тэрыторыі Усходняй Украіны», — сказаў газеце Ушацкас.

«Гэта вельмі сур'ёзныя пытанні, бо рызыка і пагрозы рэальныя», — дадаў былы міністр замежных спраў Літвы.

Літва публічна, аднак без падрабязнасцяў, пацвердзіла, што перадала Украіне элементы ўзбраення. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Літвы не раз публічна заклікалі краіны Захаду дапамагчы Кіеву зброяй.

Самая ўплывовая краіна ЕС — Германія выказваецца супраць паставак зброі. Кіраўнік МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер нядаўна папярэдзіў, што ў выпадку прадастаўлення Кіеву дапамогі вайсковымі сродкамі «канфлікт можа быць пераведзены ў новую фазу» і можа разгарэцца «небяспечная пастаянная эскалацыя паміж Украінай і Расіяй».

Кангрэс ЗША выказваецца за пастаўкі зброі, сцвярджаючы, што гэта дапаможа ўраду Украіны «абараніць сваю суверэнную тэрыторыю ад несправакаванай і працяглай агрэсіі Расійскай Федэрацыі». Прэзідэнт ЗША Барак Абама пакуль устрымліваецца ад паставак зброі, але не выключае такой магчымасці ў будучыні.

Захад сцвярджае, што Расія пасылае ўзбраенні і вайскоўцаў у дапамогу сепаратыстам, што ваююць на ўсходзе.

Па словах В. Ушацкаса, ЕC павінен падтрымліваць эканамічныя і палітычныя рэформы ва Украіне, стабілізаваць краіну, але адначасова трэба «быць рэалістамі і шукаць агульныя падыходы, як можна пры дапамозе перамоваў з Расіяй спыніць эскалацыю канфлікту», уключаючы перамовы аб пастаўках зброі.

«(…) Трэба прызнаць, што мы не пойдзем ваяваць і паміраць за Украіну і мы не пойдзем мяняць Расію, бо мы гэтага не зробім», — сказаў дыпламат.

В. Ушацкас паўтарыў, што ў залежнасці ад сітуацыі на Усходзе Украіны ЕС гатовы ўвесці дадатковыя санкцыі ці іх адмяніць.

Апытанка

Каментары39

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць