Улада66

Лукашэнка: Мінск зацікаўлены ў прыходзе кітайскіх банкаў у Беларусь

Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае супрацоўніцтва з Кітаем і выказвае зацікаўленасць у прыходзе кітайскіх банкаў у Беларусь.

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, паведамляе БелТА.

Вітаючы госця, Лукашэнка падкрэсліў: «Мы чакалі вашага прыезду. У нас ёсць пра што паразмаўляць напярэдадні дзвюх важных падзей — візіту ў Мінск сябра Беларусі Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі».

Закранаючы тэму гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае.

Пра гэта сведчаць і лічбы: ў 2014 годзе аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перавысіў $ 4 млрд. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць невялікая праблема — адмоўнае сальда. «Мы абмяркуем гэтае пытанне і, думаю, цалкам зможам справіцца з гэтай праблемай», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь асвоіла каля $ 5,5 млрд кітайскіх крэдытаў. Рэалізуецца каля 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання. «Мы вам за гэта ўдзячныя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Ад крэдытаў мы пераходзім да прамога інвеставання», — дадаў ён. Паводле яго слоў, ажыццяўленне праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будзе гэтаму садзейнічаць.

Таксама Лукашэнка заявіў, што Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да прыезду ў Мінск кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна.

Беларусь шануе і ганарыцца сваімі адносінамі з Вялікім Кітаем, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай трымаюцца адзін аднаго. «Мы ўдзячныя вам за гэтую пазіцыю», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь актыўна падтрымлівае вылучаную кіраўніцтвам Кітая ініцыятыву стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху. «Мы актыўна падтрымліваем гэты кірунак і гатовыя падаць нашы магчымасці для рэалізацыі гэтага праекта», — адзначыў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў важнасць святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілей Перамогі ў гэты перыяд будзе святкаваць і Кітай. Беларускія і кітайскія дэлегацыі змогуць абмяняцца візітамі ў гэтыя святочныя дні.

Каментары6

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць