Меркаванні1919

Малітва семінарыста Сталіна і праваслаўны маршал Жукаў: адыёзная брашура Жыровіцкага манастыра

Кніжыца «1945. Победа!..» цяпер распаўсюджваецца праз царкоўныя шапікі ў Гродне. Згодна версіі аўтара, у вайне рускія перамаглі дзякуючы навяртанню былога семінарыста Сталіна да веры, вяртанню залатых пагонаў царскай арміі і дазволу вазіць ікону Казанскай Маці Божай на фронт.

Вось толькі некалькі цытатаў:

«…Началась страшная война, в которой враг имел единственную цель: уничтожить Россию, Святую Русь, уничтожить народ России, стереть с лица земли самое понятие – Россия»

«…Спаситель сказал (Багародзіцы – Рэд.): «…Я знаю. Как Ты любишь Россию, и ради слов Твоих не оставлю ее. Накажу, но сохраню…»

«…Спаситель сказал: «Я не оставлю Россию»

«…Церковь благословила Отечественную войну Русского народа, а Благословение это было утверждено на Небе. От престола Всевышнего и возгорелся дух России!»

Цікава, што не ідзе нават гаворкі пра тое, што перамога належыць і іншым народам. Словаў «савецкі» і «СССР» наогул няма ў брашуры. Роўна як і згадак пра Беларусь, калі не лічыць вершаваны ўступ і пасляслоўе інака Мікалая:

«Русь Сьвятая – пад сонцам –
Ад Эльбы была – да Аляскі…»

Далей – болей.«Вся Россия молилась тогда! Молился и бывший семинарист Иосиф Сталин…» Аказваецца, што і вышэйшы камандуючы склад Чырвонай Арміі выключна праваслаўны: былы царскі генерал Шапашнікаў, «который не скрывал своих религиозных убеждений», сын праваслаўнага святара Васілеўскі, «православный маршал» Жукаў, які перад кожным боем казаў: «С Богом!»…

Напрыклад узяццё Кёнігсберга, якое каштавала Чырвонай арміі больш як 50 тысяч ахвяраў, аўтар называе цудам. Маўляў, з’явілася Мадонна ў небе і ва ўсіх немцаў адмовіла зброя: «…немцы гибли тысячами и тысячами сдавались в плен».

Цікава таксама, што Хрушчоў, архітэктар «адлігі» у СССР, у брашуры крытыкуецца і падаецца нават горшым за Сталіна! Ён «…организовал еще более масштабное и изощренное разрушение Церкви, чем до войны 1941-1945 гг.»

«Жыровіцкая абіцель» — багаслоўскі лісток аднайменнага мужчынскага манастыра, які рэдагуе вядомы інак Мікалай Бембель, у мінулым паэт «Зьніч». Пад маркай лістка ўжо выдаваліся скандальныя брашуры. Напрыклад, «Дастаеўскі і Каліноўскі», дзе герой паўстання 1863 называецца ледзьве не сатаністам. Альбо «Уния. Ложное единство» з шалёнай крытыкай грэка-каталіцкай царквы.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць