Афіша

Выстава Міколы Селешчука на пл. Я.Коласа ў Мінску — з 14 мая

Чацвёртая экспазіцыя выставачнага праекта «Мастак і горад» прысвечана творчасці аднаго са знакавых беларускіх мастакоў другой паловы XX ст. — Міколы Селешчука.

Як распавялі ў Цэнтры сучасных мастацтваў, на пл. Якуба Коласа будуць прадстаўлены рэпрадукцыі 30 карцін з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя. П.В. Масленікава і прыватных калекцый.

«Мікола Селяшчук — яркі самабытны мастак. Яго творчасць яшчэ да канца не асэнсаваная. Пайшоў з жыцця, калі яму не споўнілася 50 гадоў. Многія яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях, гэта значыць не даступныя шырокаму колу. Праект «Мастак і горад» дасць магчымасць убачыць некаторыя з іх», — кажа дырэктар Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Мікола Селяшчук — графік, ілюстратар, жывапісец, прыкметная фігура школы беларускага сюррэалізму. Працы мастака не аднаразова адзначаныя на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах выяўленчага мастацтва. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Трагічна пайшоў з жыцця ў 1996 годзе.

Нагадаем, выставачны праект «Мастак і Горад» чацвёрты год запар рэалізуецца ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Папярэднія экспазіцыі, прадстаўленыя на пл. Якуба Коласа, знаёмілі з творчасцю Марка Шагала, Казіміра Малевіча і сучасных беларускіх жывапісцаў і графікаў.

Сёлета ініцыятарамі выставачнага праекта выступілі агенцтва сацыяльнага маркетынгу Grand BS і Цэнтр сучасных мастацтваў. А генеральным партнёрам другі год запар стаў банк ВТБ. Інфармацыйныя партнёры: агенцтва «Мінск-Навіны», гарадскі часопіс «Большой» і партал Relax.by.

Выстава будзе працаваць з 14 мая па 10 верасня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць