Надвор'е

Штармавое папярэджанне: цыклон Udo прынясе вецер з парывамі да 24 м/с

Шторм у Маладзечне 13 красавіка, фота Настассі Роўды, rh.by

16 красавіка цыклон Udo прынясе ў Беларусь вецер з парывамі да 24 м/с. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У чацвер, 16 красавіка, надвор'е будзе вызначаць цыклон Udo, які пройдзе ўздоўж нашых паўночных межаў і прынясе ў Беларусь актыўныя атмасферныя франты са складанымі ўмовамі надвор'я.

У многіх раёнах краіны, паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 17 — 22 м/с, месцамі — да 24 м/с. Вецер будзе суправаджацца ападкамі, у асноўным дажджом. Днём месцамі навальніцы.

Тэмпература ноччу + 2 + 9°С, днём 8 + 13°С, па поўдні да + 15°С.

У Мінску вецер паўднёва-заходні — 8—13 м/с, з парывамі да 22 м/c. Часам ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература ноччу +5 — 7, днём 9 +11°С.

Пра небяспеку такога надвор'я і моцнага ветру папярэджвае і прэс-служба МНС.

У ведамстве нагадалі, што пры выхадзе на вуліцу грамадзянам неабходна ўлічваць ўмовы надвор'я і быць як мага больш уважлівымі да сябе і адзін да аднаго. Акрамя таго, у МНС папярэджваюць аб магчымых пашкоджаннях ліній электраперадачы, аварыях на трансфарматарных падстанцыях, абрушэнні слаба ўмацаваных канструкцый будынкаў і збудаванняў, рэкламных шчытоў, падзенні дрэў і г. д.

«У мэтах бяспекі зачыніце вокны ў сябе дома. Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце няўстойлівыя будынкі, дамы з няўстойлівым дахам і рэкламныя шчыты», — параілі ў МНС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць