Грамадства55

Лябедзьку чарговы раз адмовілі ў выездзе за мяжу

4 лютага на памежным пераходзе «Каменны Лог» лідэру АГП пагранічныя службы Беларусі не дазволілі перасячы мяжу і паставілі ў пашпарце штамп з надпісам «У выезьдзе адмоўлена».

4 лютага на пагранічным пераходзе «Каменны Лог» лідэру Аб\’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку пагранічныя службы Беларусі не дазволілі перасячы беларуска‑літоўскую мяжу і паставілі ў пашпарце штамп з надпісам «У выездзе адмоўлена». Пра гэта палітык паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН.

Такім чынам, А.Лябедзька не змог выехаць у Літву, дзе 4 лютага ў яго быў запланаваны шэраг сустрэч з дэпутатамі сейма.

«Мяне хвілін 40 трымалі на мяжы, на пагранічным пераходзе. То прапаноўвалі ў аўтамабілі пасядзець, то тэлефанавалі камусьці. Таму я цалкам упэўнены ў тым, што памежнікі тэлефанавалі ў Мінск, і рашэнне аб тым, каб мяне не выпускаць, было прынята на дастаткова высокім узроўні», — паведаміў А.Лябедзька.

«Усе праблемы з маім выездам за мяжу пачаліся пасля таго, як мы наведалі Вашынгтон і сустракаліся там з Джорджам Бушам. І іншыя сустрэчы былі на такім жа высокім узроўні. Відаць, камусьці не падабаецца, што апазіцыянераў сустракаюць на такім узроўні, а кіраўніку дяржавы на такі ўзровень шляху няма», — зазначыў А.Лябедзька.

Цяпер лідэр АГП знаходзіцца ў памежным горадзе Ашмяны (Гродзенская вобласць). «У мяне і цяпер ёсць у Беларусі маса спраў. Я думаю, што кампенсую маю паездку, якая не адбылся, працай у рэгіёнах», — заявіў А.Лябедзька.

Нагадаем, на пачатку 2008 года А.Лябедзька атрымаў паведамленне аб забароне на выезд з Беларусі. Рашэнне было прынята на падставе крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да яго пракуратурай Мінска. Справа была адкрыта ў 2004 годзе на падставе ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі) пасля інтэрв\’ю партыйнага лідэра праграме «Люстра» (тэлеканал «Расія») і публікацыі ў газеце «Народная воля» на тэмы «ценявога» бюджэту і гандлю зброяй.

Раней начальнік следчага ўпраўлення пракуратуры, на прыёме ў якога быў А.Лябедзька, падкрэсліў, што не мае прававых падстаў абмяжоўваць перамяшчэнне лідэра АГП.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Глядзі яшчэ
Лябедзька: Буду палітычным невыяздным нумар адзін

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй18

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць