Свет

Украінскія парлямэнтары зноў загаварылі пра датэрміновыя выбары

Лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч: Датэрміновыя выбары «не за гарамі». Аналітык Міжнароднага цэнтра пэрспэктыўных дасьледаваньняў Іван Прэсьнякоў: Для гэтага няма законных падставаў.

6 лютага дэпутат ад «Нашай Украіны — Народнай самаабароны» Раман Зварыч выказаў думку, што ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй прэзыдэнт Віктар Юшчанка можа распусьціць Вярхоўную Раду, калі цягам 30 дзён адной чарговай сэсіі не адбываюцца пленарныя паседжаньні.

Р. Зварыч абвергнуў словы прадстаўнікоў апазыцыйных фракцыяў наконт таго, што прэзыдэнт ня мае права на працягу аднаго года пасьля правядзеньня датэрміновых выбараў распускаць парлямэнт.

«У Канстытуцыі запісана, што прэзыдэнт насамрэч ня можа распускаць парлямэнт на працягу аднаго года. Аднак ва ўказе прэзыдэнта, паводле якога былі праведзеныя датэрміновыя выбары, няма спасылкі на тое, што датэрмінова спыняюцца паўнамоцтвы ВР», ‑‑ заўважыў дэпутат.

Паводле Зварыча, прэзыдэнт у сваім указе канстатаваў адсутнасьць паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады.

Лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч на паседжаньні ценявога ўраду таксама заявіў пра магчымыя датэрміновыя выбары. Ён адзначыў, што ў сёньняшнім выглядзе парлямэнцкая кааліцыя недзеяздольная, а таксама зьвінаваціў дзеючую ўладу ў непрафэсіяналізьме. Акрамя таго, лідэр ПР ня выключыў магчымасьці звальненьня старшыні Вярхоўнай Рады Арсеня Яцэнюка. Раней дэпутат Уладзімер Літвін паведаміў, што Рада можа прыняць рашэньне пра самароспуск.

У сваю чаргу аналітык Міжнароднага цэнтру пэрспэктыўных дасьледаваньняў Іван Прэсьнякоў выказаў думку, што для роспуску Вярхоўнай Рады VI скліканьня няма няма законных падставаў: «Паводле Канстытуцыі нельга праводзіць датэрміновыя парлямэнцкія выбары на працягу аднаго года пасьля правядзеньня папярэдніх датэрміновых выбараў у ВР». Ён дадаў, што працэдура самароспуску парлямэнту Канстытуцыяй таксама не прадугледжана.

Чарговы парлямэнцкі крызыс ва Ўкраіне пачаўся 25 студзеня, калі дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў блякавалі працу Рады. Нагодай паслужыла дыскусія адносна працэдуры далучэньня Ўкраіны да NATO. Украінскі парлямэнт дагэтуль ня можа распачаць працу праз блякаваньне трыбуны і сэсійнай залі. Сьпікер Рады А. Яцэнюк здолеў толькі закрыць першую і абвесьціць пра пачатак другой сэсіі ВР.

Нагадаем, што першы ў гісторыі нашай паўднёвай суседкі роспуск парлямэнту адбыўся 2 красавіка 2007 г. Аб спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэньні пазачарговых выбараў прэзыдэнт краіны Віктар Юшчанка абвесьціў у прамым этэры агульнанацыянальных тэлеканалаў.

У выніку 30 верасьня мінулага году выбары адбыліся і былі прызнаныя сусьветнай супольнасьцю. Была сфармаваная прапрэзыдэнцкая парлямэнцкая кааліцыя і Кабінэт міністраў з Юліяй Цімашэнка на чале.

Сямён Печанко, паводле korrespondent.net, РБК‑Украина

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць