«Прагрэс» стварыў пагрозу МКС і мае быць знішчаным
Аднавіць кантроль над касмічным грузавіком не атрымалася.

Касмічны грузавы карабель «Прагрэс», што стартаваў з Байканура 28 красавіка, падчас стыкоўкі з МКС пачаў бескантрольна круціцца. Прыстыкаваць яго ўжо наўрад ці атрымаецца — верагодна, яго прыйдзецца спаліць у атмасферы, паведамляе РІА Новості.
За ноч 29 красавіка аператары не здолелі звязацца з «Прагрэсам», каб спыніць яго кручэнне. Карабель у такім стане нясе небяспеку жыццю астранаўтаў на МКС.
Па словах крыніцы РІА Новості, сёння «ўратаваць карабель можа толькі цуд». Хутчэй за ўсё, карабель будуць паступова выводзіць на больш нізкія арбіты, пакуль ён не спаліцца ў атмасферы.
Збой патлумачылі няштатнай сітуацыяй падчас аддзялення ступені ракеты, у выніку якой праз неахайнасць дзяржкампаній і адсутнасць кантролю «Прагрэс» страціў частку антэн сістэмы збліжэння «Курс».
Гэты запуск «Прагрэса» меўся стаць знакавым для Расіі — заяўлялася, што грузавік мусіў даставіць на МКС копію сцяга перамогі. Пазней Раскосмас заявіў, што сцяг ужо быў дастаўлены ў сакавіку на караблі «Саюз ТМА-16М».
-
Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
Каментары