Навука і тэхналогіі99

Ярмошына параіла кандыдатам у прэзідэнты заводзіць фрэндаў

Сама Ярмошына ў сацсетках не прысутнічае.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ўзяла ўдзел у праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь-1».

У адказ на пытанне аб нізкай палітычнай актыўнасці напярэдадні выбараў яна параіла кандыдатам заводзіць блогі і прысутнічаць у сацсетках.

«Калі ты збіраешся пайсці на выбары, то ствары за пяць год да выбараў блог у інтэрнэце, заводзь сабе фрэндаў, вядзі шырокую перапіску, абмяркоўвай усе — ад тэатральнай пастаноўкі да ЧС па хакеі. Будзь ўсюды, — рэкамендуе Ярмошына. — І ты так паступова станеш вядомым, дарэчы, абсалютна бясплатна практычна. І на дзяржаву няма чаго наракаць».

Якія беларускія палітыкі ёсць у сацсетках

З палітыкаў, якія заявілі пра намер баластавацца ў прэзідэнты ў 2015 годзе, на Facebook можна знайсці Анатоля Лябедзьку (яго вылучыла АГП), Таццяну Караткевіч (кандыдат ад «Народнага рэферэндуму»/»Гавары праўду», падтрыманая БНФ) і Сяргея Калякіна (яго прапануе вылучыць «Справядлівы свет»), а таксама першага намесніка старшыні ТБМ Алену Анісім (самастойна заяўляла аб намеры ўзяць удзел у выбарах).

Facebook Мікалая Статкевіча (якога некалі прапаноўвалі вылучыць у якасці кандыдата) вядуць яго родныя. Сам Статкевіч знаходзіцца ў зняволенні з выбараў 2010 года. Па словах яго адваката, у турме Статкевіч застанецца яшчэ год і 7 месяцаў.

Падтрыманы Зялёнымі «Кандыдат-дармаед» Юрый Шульган у сацсетках не быў знойдзены. Лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч (які таксама заявіў аб магчымым удзеле ў выбарах) у сацсетках таксама не заўважаны.

Сам Аляксандр Лукашэнка не прысутнічае ў сацсетках. Тым не меней, першакрасавіцкі жарт «Нашай Нівы» пра Instagram Лукашэнкі некаторыя СМІ ўспрынялі сур’ёзна. Прэс-служба Лукашэнкі заявіла пра адсутнасць Instagram Лукашэнкі ці іншых акаўнтаў у сацсетках.

У розных сацсетках можна знайсці багата беларускіх палітыкаў, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзідэнты: Алесь Міхалевіч, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук і Аляксандр Мілінкевіч.

Фрэндзіце таксама: 50 асобаў у беларускім фэйсбуку, на якіх варта падпісацца

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць