Грамадства33

«Справядлівы свет» плануе вылучыць Калякіна кандыдатам у прэзідэнты

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» плануе вылучыць кандыдатам у прэзідэнты свайго старшыню Сяргея Калякіна. 

Фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах будзе абмяркоўвацца на чарговым справаздачна-выбарным з'ездзе «Справядлівага свету», які пройдзе 23—24 мая ў Мінску, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў. 

Паводле яго слоў, 26 красавіка гэтае пытанне абмяркоўвалася на пленуме Цэнтральнага камітэта партыі. «Паводле нашага статута канчатковае рашэнне будзе прымаць з'езд. Але цэнтральны камітэт ужо прыняў рашэнне прапанаваць з'езду рашэнне аб тым, што партыя «Справядлівы свет» удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах са сваім кандыдатам. Такім кандыдатам з'езду будзе прапанавана зацвердзіць старшыню партыі Сяргея Калякіна», — паведаміў Ухналёў. Паводле яго слоў, вылучэнне Калякіна кандыдатам у прэзідэнты падтрымала большасць партыйных арганізацый, таму, лічыць Ухналёў, «гэтае рашэнне, верагодна, падтрымае і з'езд». «Хоць вынікі галасавання на з'ездзе, вядома, прагназаваць складана», — дадаў ён. 

«Мы разумеем, што цяпер выбараў у Беларусі як такіх няма, — заявіў палітык. — Мы прагназуем, што сёлета наўрад ці штосьці кардынальна зменіцца ў плане падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Тым не менш, мы вырашылі ісці на іх. А калі будзе зусім поўнае бязмежжа з боку ўлады (не будуць даваць ставіць пікеты, будуць прасаваць членаў ініцыятыўнай групы), мы ў любы момант можам прыняць рашэнне пра выхад з кампаніі», — сказаў Ухналёў. 

Сяргей Калякін ужо вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты ў 2001 годзе, аднак зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны6

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны6

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць