Свет1111

Гарбачоў прызнаў памылковасць барацьбы з п'янствам

Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў прызнаў, што антыалкагольная кампанія ў сярэдзіне 1980-х праводзілася з памылкамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе», апублікаваным у пятніцу.

kommersant.ru

«Лічу, што антыалкагольная кампанія ўсё-такі была памылкай у тым выглядзе, як яна праводзілася. Гэта перагібы з закрыццём крам, асабліва ў Маскве. Вялізныя чэргі. Рост самагонаварэння. Цукар знік з крамаў», — сказаў Гарбачоў.

На думку былога савецкага лідара, рэалізоўваць антыалкагольную кампанію варта было паступова. «Трэба было праводзіць не кампанію, а планамерную доўгатэрміновую барацьбу з алкагалізмам. Выцвярозванне грамадства нельга праводзіць наскокам. На гэта патрэбныя гады. І змагацца трэба бесперапынна, увесь час», — заявіў Гарбачоў

У той жа час былы прэзідэнт адзначыў, што алкагольная кампанія пачала планавацца яшчэ пры генсеку Л.Брэжневе і была неабходная, бо краіну захлынула п'янства. Паводле яго слоў, кампанія прынесла свае станоўчыя вынікі. «Зніжэнне смяротнасці, дзяцей стала больш нараджацца. Падчас антыалкагольнай кампаніі памерла на 1,6 мільёна чалавек менш, чым у папярэднія гады. Рэзка скарацілася колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, на дарогах», == нагадаў Гарбачоў.

7 мая 1985 года была апублікавана знакамітая пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленні алкагалізму», з якога пачалася антыалкагольная кампанія. Спіртныя напоі сталі прадавацца толькі ў буднія дні з 14 да 16 гадзін дня.

Спажыванне алкаголю ў краіне знізілася нязначна, пры гэтым рэзка вырасла вытворчасць сурагатнага спіртнога, што прыводзіла да выпадкаў масавага атручвання. Акрамя таго, кампанія рэзка ўдарыла па бюджэце СССР, пазбавіўшы яго значнай часткі даходу. Масавая незадаволенасць кампаніяй і эканамічны крызіс, што пачаўся ў 1987 г. вымусілі кіраўніцтва СССР негалосна згарнуць барацьбу з п'янствам.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал у лыжнай акрабатыцы1

Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы6

Telegram для расіян не будуць абмяжоўваць «у зоне СВА»1

«За прыгнёт беларускага народа і за тое, што ён крадзе будучыню ў беларусаў». МЗС Украіны заклікала партнёраў узмацніць ціск на Лукашэнку21

Саудаўскія фонды і фантастычныя здзелкі. Як зяць Трампа Джарэд Кушнер зарабляе сотні мільёнаў долараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць