Эканоміка

«Мілавіца» перайшла на трохдзёнку з-за падзення продажаў

З-за падзення продажаў кампанія «Мілавіца» вымушана перайшла на трохдзённы працоўны тыдзень. У такім рэжыме вытворца жаночай бялізны плануе працаваць каля месяца.

На скарочаны графік працы «Мілавіца» перавяла сваіх супрацоўнікаў сёлета ўпершыню. Пайсці на змены прыйшлося з-за таго, што ўпала пакупніцкая здольнасць на трох асноўных рынках збыту тавараў — у Расіі, Беларусі і Украіне, патлумачыла гендырэктар кампаніі Алена Ткачэнка.

«Мы заўсёды на гэтых рынках прадавалі 4 адзінкі прадукцыі з 5-ці. І ў Расіі, і ў Беларусі, і ва Украіне сітуацыя складаная, таму аб'ектыўна пакупніцкая здольнасць пакупнікоў знізілася, што звязана з крызісам. Гэта адбілася і на нашых продажах таксама», — удакладніла Алена Ткачэнка.

Па словах гендырэктара «Мілавіцы», з падзеннем продажаў сутыкнуўся ўвесь легпрам.

«Па розных ацэнках, лёгкая прамысловасць ўпала ад 35 да 45%, але ў сярэднім зніжэнне пакупніцкай здольнасці ў галіны ацэньваецца ў 40%. Але мы мяркуем, што гэты сезон актыўных продажаў — з чэрвеня па жнівень — мы пройдзем альбо ў тэндэнцыі галіны, альбо на 10% лепш», — прагназуе кіраўнік кампаніі.

На скарочаны працоўны тыдзень перавялі амаль усіх супрацоўнікаў. Большасць спецыялістаў працуе на трохдзёнцы, толькі некаторыя выходзяць на вытворчасць 4 дні на тыдзень. Не тычыцца скарачэнне працоўнага графіка толькі спецыялістаў аддзелаў маркетынгу і продажаў.

Кіраўнік «Мілавіцы» спадзяецца, што трохдзённы рэжым працы працягнецца нядоўга.

«Мы разлічваем, што гэта будзе досыць кароткі перыяд. Меркавана — не больш за месяц. Мы разглядалі розныя варыянты. Можна было рабіць больш доўгі працоўны тыдзень, можна — чатырохдзённы. Нехта ўводзіў скарочаны працоўны дзень — 6-ці або 7-мі гадзінны. Мы выбралі такі варыянт, каб змена рэжыму працы закранула як мага больш кароткі часовы прамежак», — заявіла Алена Ткачэнка.

Сярэдні заробак па прадпрыемстве за красавік склаў 9.120.000 рублёў, а за сакавік — 8.060.000 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны23

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны23

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць