Здароўе22

Беларусь — сярод краін-лідараў па колькасці падлеткаў, што кураць рэгулярна

Наконт праблемы ранняй алкагалізацыі падлеткаў і далучэння іх да тытунёва- і нарказалежнасці ішла размова сёння, 28 мая, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню абароны дзяцей.

Па ўзроўні падлеткаў, якія рэгулярна кураць, Беларусь сёння ўваходзіць у спіс краін-лідараў, распавяла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Ваўчок.

Такія высновы былі зроблены па выніках сацыялагічнага апытання, які праводзіў цэнтр маніторынгу на базе РНПЦ псіхічнага здароўя. Дакладных лічбаў спецыяліст агучыць не змагла.

Раней паведамлялася, што рэгулярна кураць у Беларусі больш за 65% студэнтаў і школьнікаў.

З алкаголем сітуацыя таксама неадназначная. Больш за 40% апытаных падлеткаў прызналіся, што ўпершыню пакаштавалі алкаголь у сябе дома, гэта значыць у сям'і. Больш за 8% сказалі, што першы раз выпілі гарэлку ў 11-14 гадоў.

«Лік непаўналетніх, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў, застаецца несуцяшальным, — адзначыла Валянціна Ваўчок. — Для вырашэння гэтых праблем патрабуецца ўдзел усіх зацікаўленых, і асабліва — бацькоў. Штогод каля 2 тысяч дзяцей прызнаюць, што яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць