Эканоміка11

Калі беларускі рубель рос? ІНФАГРАФІКА 

Моладзь можа не верыць, але ў яго былі гады стабільнасці і росту.

Нядаўна беларускі рубель зноў пабіў гістарычны рэкорд: калі не лічыць дэнамінацыі-2000, за даляр яшчэ не давалі больш за 15,5 тысяч.

«Падае і падае, ды калі ён рос?» — можна пачуць ад людзей. А ён рос.

Яшчэ нядаўна, з лютага па сярэдзіну мая, беларускі рубель стабільна рос да даляра. З 15 450 курс даляра знізіўся да 14 040, але затым развярнуўся і дайшоў да ўчорашніх рэкордных 15 488 рублёў за даляр.

Рубель нязначна і нядоўга рос пасля крызісу 2011 года — з лістапада-2011 (8 850 за даляр) па май-2012 (8 010), а таксама час ад часу ў 2009—2010 гадах (праўда, у межах ваганняў на ±5%).

Доўгі перыяд сапраўднай стабільнасці і нават нязначнага росту курсу рубля да даляра прыходзяцца на 2005-2007 гады. Тады ўсе ведалі на памяць лікі 2 150, а затым і 2 140.

Праўда, пасля элегантных выбараў 2006 года валавы замежны доўг Беларусі пайшоў у заўважны (і няспынны) рост, а ў хуткім часе скончылася паласа стабільнасці беларускага рубля.

На самой справе, вызначаць курс рубля толькі па даляры не зусім карэктна — пасля навагодняй дэвальвацыі 2009 года Нацбанк перайшоў на прывязку рубля да кошыку валют (даляр, еўра, расійскі рубель). Тым не меней, да кошыку рубель з таго часу не асабліва рос.

Ад пачатку свайго існавання да сённяшняга дня беларускі рубель патаннеў больш чым у 100 тысяч раз.

З 2000 года беларускі рубель стаў таннейшы ў амаль 50 раз, з 320 рублёў за даляр да сённяшніх 15,5 тысяч. Калі ж лічыць з 1995 года (улічваючы дэнамінацыю-2000), — у 1332 разы. А калі з яго ўвядзення ў абарот летам 1992-га — ва ўсе 119 тысяч раз.

Глядзіце таксама: Беларускія талеры: фантазія «Нашай Нівы»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда2

Андрэй Швед прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць