Кіно11

Выйшаў трэйлер апошняга фільма з Робінам Уільямсам ВІДЭА

На Youtube з’явіўся першы трэйлер фільма «Бульвар» — апошняй стужкі, у якой здымаўся Робін Уільямс.

Фільм быў упершыню паказаны на кінафестывалі Трайбэка (Нью-Ёрк, ЗША) ў 2014 годзе, але выйдзе ў шырокі пракат толькі 10 ліпеня 2015 года.

Драма «Бульвар» рэжысёра Дыта Мантыэля распавядае гісторыю Нолана (Робін Уільямс), які жыве манатонным жыццём, ужо 26 год працуе ў банку. Яны з жонкай Джой (Кэці Бэйкер) прынялі шлюб як зручнае адцягненне ад рэчаіснасці. Але адзін дзень, што пачаўся як паездка без мэты па незнаёмай вуліцы, становіцца лёсавырашальным: Нолан сустракаецца з Леа (Раберта Агуаер), што выводзіць яго з «зоны камфорту» і прымушае інакш паглядзець на жыццё.

«Бульвар» стане апошнім з’яўленнем Робіна Уільямса на экране. Але ў фільмаграфіі акцёра таксама значыцца «Усё як ты захочаш» — у фільме, што выйдзе ў 2016 годзе, Уільямс агучыў сабаку Дэніса.

***

Робін Уільямс — акцёр, прадзюсар і спявак, уладальнік «Оскара» за найлепшую ролю другога плану за фільм «Разумнік Уіл Хантынг», дзвюх «Эмі», шасці «Залатых глобусаў» і чатырох «Грэмі». Найбольш вядомы па ролях у фільмах «Таварыства мёртвых паэтаў», «Абуджэнне», «Джуманджы», «Доктар Адамс», «Флабер», «Двухсотгадовы чалавек», «Ноч у музеі», «Аўгуст Раш». Скончыў жыццё самагубствам у 2014 годзе ва ўзросце 63 год.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў29

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

«Уся Канстанцінаўка сёння — шэрая зона». Што цяпер робіцца ў ключавым горадзе на фронце ў Данбасе4

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»5

Еўракамісія пра ўльтыматум Зяленскага: Вядома, Украіна мае права абараняцца68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў29

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць