Свет1818

Яўрэйскія экстрэмісты падпалілі старажытную царкву ў Ізраілі

Яўрэйскія экстрэмісты атакавалі адну з самых старажытных цэркваў у свеце, якая знаходзіцца ў горадзе Табха ў Ізраілі. Яго падпалілі і распісалі сцены графіці, абразлівымі для хрысціян. На сценах Касцёла Памнажэння хлябоў і рыб яны пакінулі надпісы «язычнікі» і «лжывыя багі будуць зрынутыя». 

pgtours.ru

Айцец Грэгары Колінз, кіраўнік Ордэна Святога Бенедыкта ў Ізраілі, які з’яўляецца гаспадаром касцёла, заявіў, што яго наведваюць больш за 5000 чалавек. Ён таксама сказаў, што касцёл будзе зачынены на працягу бліжэйшых трох дзён з-за шкоды ад пажару.

«Гэта сумна, абсалютна жудасна. Я лічу такую атаку скіраванай не проста на рэлігійны аб’ект, а на святыню і адно з самых наведвальных месцаў у Ізраілі», — кажа Колінз. «Гэта таксама напад на свабоду слова, дэмакратыю і правы на жыццё тут».

Касцёл Памнажэння хлябоў і рыб быў пабудаваны ў 380 годзе нашай эры. Ён стаіць на тым месцы, дзе, паводле Бібліі, Ісус здзейсніў адзін з цудаў — памнажэнне хлябоў і рыб, каб накарміць пяць тысяч чалавек. Апошняя яго рэканструкцыя завяршылася ў 1982 годзе. Галоўнай яго адметнасцю з’яўляюцца мазаікі пятага стагоддзя.

Касцёл быў падпалены яўрэйскімі экстрэмістамі раніцай у чацвер, у выніку чаго былі моцна пашкоджаныя адміністрацыйныя і складскія памяшканні. Увесь будынак быў прасякнуты дымам і забруджаны сажай, сказаў прэс-сакратар паліцыі Ізраіля Мікі Розенфельд.

Некалькі добраахвотнікаў пацярпелі ад атручвання чадным газам, спрабуючы пагасіць агонь, перш чым пажарныя прыбылі на месца здарэння. Пажар быў пагашаны праз некалькі гадзін пасля яго пачатку. На дадзены момант няма ніякіх паведамленняў аб затрыманнях у сувязі з гэтай справай.

Нагадаем, што хрысціянскія цэрквы і касцёлы былі аб’ектам атак яўрэйскіх экстрэмістаў шмат разоў у апошнія гады. Так, у маі 2014 года, Румынская Праваслаўная Царква на вуліцы Хахома-Хашлішыт у Ерусаліме была пашкоджаная ў выніку такога нападу. Тады на сценах царквы экстрэмісты фарбай напісалі «Ісус — гэта смецце» і «Цар Давід для яўрэяў».

А за два тыдні перад гэтым, напярэдадні візіту ў краіну Папы Рымскага Францыска, яўрэйскія экстрэмісты замалявалі графіці з абразамі адміністрацыйныя будынкі Ватыкана ў Іерусаліме. Графіці на іўрыце з тэкстам «Смерць арабам, і хрысціянам, і тым, хто ненавідзіць Ізраіль» былі нанесеныя на сцены будынкаў, якія належалі Асамблеі Біскупаў ў цэнтры Нотр-Дам, у комплексе недалёка ад Старога горада.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць