Грамадства1313

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Аляксандр Азараў разам з жонкай адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва. Яно прапануе правяраць сужэнскую вернасць, шукаць інфармацыю пра людзей і выяўляць шпіёнскія праграмы. Як ідуць справы?

Аляксандр Азараў. Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

За першыя дзевяць месяцаў працы польскія кліенты заплацілі дэтэктыўнаму агенцтву «Рэкс» Аляксандра Азарава крыху больш за 20 тысяч злотых — каля 4,8 тысячы еўра. Аднак выдаткі перавысілі выручку: страты склалі больш за 5 тысяч еўра, паведамляе эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.

Адзін з заснавальнікаў BYPOL і былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета адкрыў Agencja Detektywistyczna Reks у Варшаве ў сакавіку 2025 года разам з жонкай Таццянай. Ёй належыць 40% кампаніі.

Агенцтва прапануе, сярод іншага, праверку сужэнскай нявернасці за 15 тысяч злотых — крыху больш за 3,5 тысячы еўра. Карпаратыўная выведка, пошук інфармацыі ў адкрытых крыніцах і праверка біяграфічных звестак супрацоўнікаў каштуюць па 2 тысячы злотых, або каля 470 еўра.

За збор генетычнага матэрыялу для ДНК-тэста просяць 5 тысяч злотых — да 1,2 тысячы еўра.

Праверка тэлефона ці камп’ютара на шпіёнскія праграмы абыдзецца прыкладна ў 425—470 еўра.

Гадзіна аператыўнай дэтэктыўнай працы каштуе 150 злотых — каля 35 еўра. Агенцтва таксама займаецца генеалагічным пошукам сваякоў.

Каментары13

  • Юрыст
    22.10.2026
    Поўны абзац, у Польшчы ёсць паняцце віны пры разводзе, для гэтага і робяць праверкі, каб усталяваць вінаватага
  • Heys
    22.10.2026
    Магчыма готувкой бярэ, бо трохі мала.
  • Прапанова
    22.10.2026
    Ці маглі б яны спраўдзіць сваяцтва Сяргея дя Святланы Ціханоўскай? Вельмі верагодна, што прозцішча "Ціханоўскі" ніколі яму не належала і менаваіта Святлана дазволіла гэтаму мужчыну скарыстацца сваім шляхетным паходжаннем.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць