Грамадства88

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла

Фатаздымак знаходзіцца ў офісе гэтага батальёна ў Маскве.

Барыс Касценка, фота «Агенцтва»

Фатаграфія вайскоўца з ультраправай брыгады «Эспаньёла» з пазыўным «Казак», размешчаная ў офісе падраздзялення, «заміраточыла», паведаміў у чацвер на адкрыцці XII Маскоўскага міжнароднага форуму «Рэлігія і свет» былы генеральны дырэктар тэлеканала «Спас» Барыс Касценка, піша «Агенцтва».

Падзяліцца «ўнікальнай падзеяй» Касценка вырашыў напрыканцы свайго выступу на адкрыцці форуму.

«Учора я атрымаў фотаздымак, на якім намаляваны наш баец, яго пазыўны — «Казак». Ён з батальёна «Эспаньёла». Ён загінуў, адвёўшы дрон ад сваіх таварышаў, здзейсніў гераічны ўчынак. Цяпер на вайне такое часта адбываецца. Ён загінуў. Засталіся жонка і дзіця. Але важна тое, што гэты фотаздымак знаходзіцца ў офісе гэтага батальёна ў Маскве. Дык вось, фотаздымак заміраточыў — пакрыўся дробнымі кроплямі міра».

Паводле слоў Касценкі, гэта «сведчанне прысутнасці Божай у нашым свеце проста цяпер, тут».

«Эспаньёла» — брыгада, сфарміраваная пасля ўварвання ва Украіну з фанатаў-неанацыстаў. Байцы «Эспаньёлы» ўдзельнічалі ў штурме «Азоўсталі», Марыупаля і Вуглядара, трымалі абарону Кляшчэеўкі, захоплівалі Аўдзееўку і Часаў Яр. У снежні мінулага года яе камандзір Сяргей Арлоў стаў першым удзельнікам вайны, развітанне з якім адбылося ў храме Хрыста Збаўцы.

Каментары8

  • qwerty
    22.10.2026
    Поехавшие
  • Гражданин РБ
    22.10.2026
    Какая скрепоносная страна росиия - там даже фото нацистов мироточит. Срочно бойца надо записать в лик святых, разрезать его труп на части и разослать по линии фронта - будет оберег от дронов
  • Святой Адольф
    22.10.2026
    А с фуражкой Гитлера у них там что? Просто один знакомый батюшка интересуется.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць