Навука і тэхналогіі11

Стваральнікі «танчыкаў» адкрылі доступ да World of Warships

А на выходных на дварэ надвор’е добрае…

Відэагульня World of Warships беларускай кампаніі Wargaming і піцерскай каманды Lesta Studio выйшла са стадыі закрытага тэсту — цяпер у яе можа згуляць кожны ахвочы.

Як і ў World of Tanks, гульцы сустрэнуцца ў масавых анлайн-баталіях, але цяпер на караблях часоў Другой сусветнай вайны. Гуляць можна бясплатна, але дзейнічае анлайн-магазін бонусаў.

Гульня была анансаваная яшчэ ў жніўні 2011 года, але дагэтуль знаходзіцца на стадыі бэта-тэсту.

Гульцам даступныя 80 эсмінцаў, крэйсераў, лінкораў і авіяносцаў амерыканскага і японскага флоту. У будучыні флатылія World of Warships будзе дапоўненая савецкімі і брытанскімі караблямі. Пакуль для баталій даступныя дзесяць лакацый.

Віртуальная валюта прывязаная да агульнага акаўнту Wargaming — грошы, укладзеныя ў World of Tanks, — можа быць выкарыстаная і ў «караблях» (як кажа заснавальнік Wargaming Віктар Кіслы, плацяць каля 25% карыстальнікаў, у сярэднім з чалавека прыходзіць 25 даляраў на месяц).

Чытайце таксама: Першая беларускамоўная гульня «Легенды Айзенвальда» выйшла ў продаж

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць