Грамадства

Як выжыць у спёку: правілы паводзінаў ад МНС

У Беларусь прыйшла спёка, 5—6 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па поўдні краіны да +34. У Мінску будзе каля +30. МНС дае рэкамендацыі, як паводзіць сябе ў спёку.

Гарачае надвор'е небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізму, развіццю сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капялюшамі і парасонамі.

Памятаеце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў — выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь — у спёку яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці.

Не купляйце прадукты з рук — пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Такое закаркаванне скуры часам можа прывесці да перагрэву.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25° С.

Памятаеце, што асаблівай рызыцы ў гарачае надвор'е падвяргаюцца дзеці і пажылыя людзі.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спёкі можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Адпачываючы ў гарачыя дні ля вадаёма таксама выконвайце правілы бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам18

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам18

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць