Аўто44

Хакеры дыстанцыйна ўзламалі машыну журналіста

Такое можна правярнуць з прынамсі паўмільёнам машын Chrysler.

Хакеры Мілер (злева) і Валасек. Тут і ніжэй фота: Whitney Curtis for Wired

Два хакеры знайшлі «дзіру» ў праграме бартавога камп’ютара аўтамабіляў Chrysler, што дазваляе перахапіць кіраванне машынай, паведамляе Wired. Журналісту прадэманстравалі ўзлом Jeep Cherokee проста на трасе — з журналістам за рулём.

Хакеры кантралявалі машыну журналіста з дому ў 10 мілях ад яго. Яны спецыяльна не папярэджвалі, што і калі будуць рабіць.

«Я ехаў на хуткасці 70 міль на гадзіну (112 км/г), калі хакеры пачалі захопліваць кіраванне, — піша журналіст Эндзі Грынберг. — Хоць я не чапаў прыборнай панэлі, кандыцыянер пачаў дзьмуць халодным паветрам на максімум, а клімат-кантроль у сядзенні пачаў марозіць пот на маёй спіне. Затым радыё пераключылася на мясцовую хіп-хоп станцыю і пачало раўці «Skee-lo» на поўную гучнасць. Я павярнуў калёсіка гуку і націснуў на кнопку выключэння, але безвынікова. Потым уключыліся шклоачышчальнікі, шкло замазалася вадкасцю для мыцця. Пакуль я спрабаваў справіцца з гэтым, на дысплэі на бартавой панэлі з’явілася карцінка з двума хакерамі, што рабілі гэтыя фокусы: Чарлі Мілер і Крыс Валасек у фірмовых цішотках. Круты падыход, падумаў я».

Пакуль хакеры гуляліся з кандыцыянерам і радыё, журналіст намагаўся не панікаваць. Але затым яны пераключылі перадачу ўніз. Машына стала спыняцца, націсканне на педалі не давала эфекту. Машына страціла палову хуткасці, потым стала ледзь паўзці. Гэта адбылося якраз на доўгім пуцеправодзе — шанцаў выскачыць з машыны не было. «Эксперымент перастаў быць вясёлым», — кажа аўтар. Дарога пайшла ўгару, машына амаль спынілася, за ёй усталі іншыя аўто. Заставалася спадзявацца, што кіроўца фуры, што ехала за імі, сваечасова пабачыць затор.

Такі ўзлом магчымы праз сістэму Uconnect, што ўсталяваная «з заводу» на 471 тысячы машын канцэрну Chrysler. Сістэма здольная кіраваць практычна ўсімі функцыямі аўтамабіля і мае доступ да інтэрнэту проста з аўто.

Напрыклад, сістэма можа проста адключыць тармазы, а «дзіра» дазваляе хакерам зрабіць гэта ў любы момант. Таксама «дзіра» дазваляе сачыць за машынамі праз GPS.

Вынік пазнейшага эксперыменту па поўным адключэнні тармазоў

Як сцвярджае аўтар, Chrysler ведае пра «дзіру», але не ўспрымае яе надта сур’ёзна.

Кіроўцы самі павінны спампаваць новую прашыўку машыны з залатанай «дзірой», скінуць яе на флэшку і загрузіць у бартавы камп’ютар.

Не ўсе кіроўцы даведаюцца, што такое абнаўленне выйшла і што яго жыццёва неабходна ўсталяваць — пра абнаўленне паведамлялася проста на сайце канцэрну. А пагроза распаўсюджваецца на машыны канцэрну, выпушчаныя з канца 2013-га па пачатак 2015 года.

Адзначаецца, што гэта далёка не першы выпадак узлому бартавых камп’ютараў машын (хоць і першы настолькі эфектна прадстаўлены). У бліжэйшыя 3-5 год такія ўзломы машын могуць шырока паспаўсюдзіцца, наступствы могуць каштаваць людзям жыцця.

Выйсцем эксперты бачаць пераход аўтакампаній ад адмаўлення праблемы (Мілера і Валасека Chrysler абвінаваціў у падбухторванні да незаконных дзеянняў) да палітыкі выплат хакерам бонусаў за знаходжанне «дзір» у праграмах — так, як робяць ІТ-гіганты кшталту Microsoft.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць