Навука і тэхналогіі11

NASA знайшло самую блізкую да нас экзапланету

Канешне, не «Зямля 2.0», затое да яе толькі 21 год. Светлавы.

HD 219134b ва ўяўленні мастака. Тут і ніжэй выявы: NASA/JPL-Caltech

NASA паведаміла аб знаходжанні самай блізкай да Сонечнай сістэмы экзапланеты — HD 219134b. Адлегласць да яе — усяго 21 светлавы год.

На HD 219134b наўрад ці магло зарадзіцца арганічнае жыццё, яна знаходзіцца занадта блізка да сваёй зоркі. Тым не меней, для даследчыкаў такая блізкая планета — сапраўдны скарб.

Планета скалістая, у 1,6 раз большая за Зямлю.

HD 219134b была адкрытая зямным тэлескопам на Канарскіх астравах, затым дэталёва даследаваная касмічным тэлескопам «Спітцэр». З Зямлі яна бачная ля сузор’я Касіяпеі, недалёка ад Палярнай зоркі.

Па словах супрацоўніка навуковай місіі касмічнага тэлескопа «Спітцэр», гэтая планета стане адной з найлепш вывучаных экзапланет у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Іншыя экзапланеты знаходзяцца часцей за ўсё ў сотнях, тысячах светлавых год ад нас.

Тыдзень таму NASA паведаміла пра адкрыццё «Зямлі 2.0» — амаль поўнай копіі Зямлі. Планета добра падыходзіць для зараджэння жыцця. Праўда, ляцець да яе з сённяшнімі тэхналогіямі давядзецца паўмільярда зямных год, ад нас да яе 1400 светлавых год.

Хоць HD 219134b на два парадкі бліжэй, палёт на яе наўрад ці мэтазгодны: 0,0005 светлавых года да Плутона чалавечы апарат ляцеў 9 год.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства21

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

«Рысь», «Воля» і «Тарган»: у 92‑й асобнай штурмавой брыгадзе паказалі пухнатае папаўненне1

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося2

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць