Кіно22

«Місія невыканальная: Племя ізгояў»

.

Жанр: баявік, трылер, прыгоды
Рэжысёр: Крыстафер МакКуоры
У ролях: Том Круз, Джэрамі Рэнер, Сайман Пег, Рэбека Фергюсан, Вінг Рэймз, Шон Харыс, Алек Болдуін, Сайман МакБерні, Том Халандэр
ЗША, 131 хв.
Адзнака: 7,5

Атрад «Місія невыканальная» распускаюць, і агент Ітан Хант (Том Круз) вымушаны працаваць у адзіноце, а яго калегі разыходзяцца хто куды.

Але менавіта ў гэты час на сусветную сцэну зноў выходзіць «Сіндыкат» — міжнародная сетка высокапрафесійных спецагентаў і забойцаў, якія доўга палявалі на каманду Ханта. Іх называюць «ізгоямі», і яны паставілі перад сабой мэту — усталяванне новага сусветнага парадку. Дзеля гэтага зламыснікі гатовыя правесці серыю тэрактаў. Аб’яднаўшыся з брытанскай агенткай Ільзай Фаўст (Рэбека Фергюсан), Ітан з камандай, якая збіраецца зноў і дзейнічае насуперак усім шпіёнскім арганізацыям, прыступаюць да новай місіі па выкрыцці «Сіндыкату» і яго кіраўніка Саламона Лэйна, усведамляючы, што не могуць давяраць нават сабе.

Амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Круз выпусціў новую частку кінасерыяла, удзельнікам якога з’яўляецца на працягу амаль 20-ці гадоў. Шпіёнскі баявік гэтым разам здымалі ў Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Марока. Брытанскую агентку сыграла шведка Рэбека Фергюсан, падобная да шведскай актрысы Інгрыд Бергман.

Практычна ўсе трукі і баявыя сцэны ў фільме былі выкананыя самім Томам Крузам — акцёр адмовіўся ад дублёраў.

За час здымак ён шэсць разоў атрымліваў траўмы. Самастойна выканаў свае трукі падчас кіравання аўто і калега Круза Сайман Пег.

Дарэчы, падчас аднаго з даўніх заданняў Ханта дзеянне адбываецца на тэрыторыі Беларусі. У адной з эпізадычных роляў тут з’явіўся беларус Дзяніс Харошка, які цяпер жыве ў Лондане. Здымкі гэтай сцэны адбываліся ў брытанскім Лінкальншыры.

Сюжэт фільма адсылае да класічных баевікоў, дзе мінімум спецэфектаў і шмат каскадзёрскіх трукаў. Закручаны сюжэт і баявітыя героі прывабяць аматараў кіно пра шпіёнаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў14

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі9

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым ён мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць