Грамадства216216

АНЛАЙН з Міколам Статкевічам

Частка 1:

Частка 2 будзе даступная неўзабаве:

Пра стан здароўя

«Мой арганізм мабілізаваны, ён сам сябе падтрымлівае. Я добра сябе адчуваю».

Пра сваё вызваленне

«Сваё вызваленне я звязваю з той эканамічнай сітуацыяй, у якую трапілі беларускія ўлады. Недахоп сродкаў вядзе да развалу гэтай сістэмы — уладам трэба шукаць кантакты з Захадам».

Пра беларускую апазіцыю

«Някляеў, Севярынец, Лябедзька — амбітныя людзі, але яны ставяць перад усім інтарэсы нашага народа».

«Я спадзяюся, што праз некалькі дзён мы выпрацуем пазіцыю што да дэмакратычнага развіцця Беларусі і агучым яе. Ідзе гаворка пра аб'яднанне часткі апазіцыі, а не ўсёй».

Пра супрацоўніцтва з Лукашэнкам

«Быць героем — дзіцячае жаданне. Я проста не нахіліўся».

«Чалавеку, які зрабіў шмат кепскага мне і маёй сям'і — і раптам змяніўся, стаў рабіць рэчы на карысць краіны, — я гатовы дапамагаць бясконца. Але я не веру ў гэта».

Пра турму

«У турме мне казалі: калі ты станеш інвалідам, мы цябе выпусцім. Абяцаем».

Пра паразу на папярэдніх выбарах

«Мы не маглі перамагчы ў 2010-м, бо не было адзінага кандыдата. Спачатку шмат кандыдатаў было плюсам — мы маглі хадзіць па кватэрах, агітаваць. Але потым гэта стала памылкай, трэба было аб'ядноўвацца».

Пра Плошчу

«Людзі ведалі, куды яны ідуць, кіруючыся на Плошчу. Але мне безумоўна шкада ўсіх, хто пацярпеў у той дзень».

«На Плошчы быў момант, калі хлопец-спецназавец паўзе па зямлі, і я магу яго ўдарыць. Але я не зрабіў гэтага. Чаму? Я не магу біць гэтых хлопцаў, яны не ворагі».

«Я спадзяюся, што дзверы Дома ўрада білі беларусы і што іх за гэта не злавілі. Не хацелася б верыць, што гэта расіяне ці спецслужбы».

Пра размову па мабільным тэлефоне з украінцам

«Аляксандр Сманцар, я гаварыў з ім па тэлефоне. Гэта бізнесовец, які з'ехаў ва Украіну. У яго я шукаў грошы на кампанію». [Гэтая размова выкарыстоўвалася ў прапагандысцкім фільме «Жалезам па шкле» — Рэд.].

Пра Дзмітрыя Уса

«У нас розныя пазіцыі па Украіне, але гэта не замінае мне паважаць яго. Ён вельмі годна трымаўся падчас допытаў, разам са мною едзіў па выбаршчыках».

Пра байкот

«Пытанні пра байкот — гэта правакацыя. Заклік да байкоту — крымінальнае злачынства. Ды і калі мы не пойдзем на выбары, то Лукашэнка заклікае міжнародных назіральнікаў і легітымізуе іх. Забудзьцеся пра байкот — будзем змагацца за выбары, якіх няма. Нам патрэбен сапраўдны выбар».

Пра тое, што рабіць простаму выбаршчыку 11 кастрычніка

«Трэба зрабіць такі запіс, які б зрабіў бюлетэнь нядзейсным. Гэта будзе залічана як голас супраць усіх».

Пра Караткевіч

«Караткевіч — гэта чалавек, вылучаны іншым чалавекам, а не самастойна. Гэты чалавек можа быць выкарастаны».

Пра аб'яднанне апазіцыі

«Мне казалі, што мой голас некаторы час будзе гучнейшы за галасы ўсёй апазіцыі. Маўляў, падумай, што ты скажаш. І самае кепскае, што я магу зрабіць — гэта аб'яднаць апазіцыю вакол сябе».

Пра фэйсбук

«У мяне ёсць старонка ў фэйсбуку, яе вядзе Марына», — смехам адказвае Мікола на пытанне, калі ж ён ужо зарэгіструецца ў фэйсбуку.

На сайце nn.by адбываецца анлайн-канферэнцыя з экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам.

22 жніўня Мікалай Статкевіч выйшаў на волю пасля 4 гадоў і 9 месяцаў зняволення. На аўтавакзале «Усходні» яго сустракалі некалькі соцень чалавек з кветкамі, сцягамі і шампанскім.

Задаваць пытанні спадару Статкевічу можна каментарамі да гэтага матэрыялу.

Каментары216

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць