Грамадства22

Шорац: Цэны ў Мінску кіраваныя і кантраляваныя

«Цэны ў Мінску кіруемыя і кантралюемыя», — запэўніў на прэс-канферэнцыі 7 верасня ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. 

Ён папракнуў «асобныя сродкі масавай інфармацыі» ў тым, што яны «падаюць смажаныя навіны». «Напрыклад, калі хіснуўся даляр, газета «СБ. Беларусь сегодня» перадрукавала артыкул з naviny.by аб тым, што на «Камароўцы» цэны ўзляцелі і што яны некіруемыя. Пачынаем разбірацца: не было такога, ніхто цэннікі не перапісваў, ніхто нічога не павышаў. Ніхто долар па 18 тысяч (рублёў) за беларускія памідоры не лічыў. Гэта азначае жаданне асобных сродкаў масавай інфармацыі на роўным месцы стварыць праблему», — лічыць Шорац. 

Мінскія ўлады, запэўніў ён, «заўсёды гатовыя да крытыкі». «Але цэны — кантралюемыя і кіруемыя, прадаўцы разумеюць. Нават пасля сітуацыі з доларам у канцы мінулага года і ажыятажу ў аддзелах бытавой тэхнікі не было скачкоў цэн», — сцвярджае Шорац. 

Артыкул «Камароўская біржа прадукцыі»: цэны мяняюцца па чатыры разы на дзень» была апублікаваная ў Naviny.by 26 жніўня. У ёй адзначалася, што «пікам нядобрасумленнага цэнаўтварэння стаў у Мінску гарачы аўторак 25 жніўня, пасля рэкорднага падзення курсу рубля» (напярэдадні курс долара ўзляцеў да 17.600 рублёў, еўра — амаль да 20.000 рублёў). «Нейкім чынам з рынку зніклі ўсе кантралёры, а з прадуктаў — таблічкі з цэнамі. Прадаўцы ўмудрыліся за 1,5 гадзіны мяняць цэны па чатыры разы», — адзначаў аўтар. У ліку прадуктаў, цэны на якія рэзка выраслі. у артыкуле, акрамя згаданых Шорцам памідораў, называліся морква, цыбуля, грушы, кветкі і іншая прадукцыя.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць