Афіша

Два барды на адной сцэне

Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі 16 сакавіка даюць супольны канцэрт у малой залі КЗ «Мінск».

16 сакавіка а 18.00 у малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца супольны канцэрт паэтаў‑бардаў Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага. Вечарына стане падвойнай прэзэнтацыяй: альбома Эдуарда Акуліна «Песьні Залатой Крывіі» і заплянаванай да выхаду ў хуткім часе кружэлкі Алеся Камоцкага.

«Ідэя зрабіць супольны канцэрт прыйшла падчас прэзэнтацыі дыску Эдуарда Акуліна «Песні Залатой Крывіі», якая адбылася ў Чырвоным касьцёле. Тады многія ахвотныя проста не змаглі патрапіць на канцэрт — не хапіла месца!» — расказвае арганізатар імпрэзы Віталь Супрановіч.

«Канцэрт стане другім крокам у прэзэнтацыі новага дыску, — кажа Эдуард Акулін, — і мяне вельмі цешыць, што на ім будзе прадстаўлены і будучы альбом майго сябра Алеся Камоцкага. Дагэтуль нашыя творчыя дарогі перасякаліся толькі зрэдчас, эпізадычна. Хоць мне заўсёды здавалася, што мы зь ім вельмі блізкія па песеннай стылістыцы і манеры выкананьня».

Час і месца:
16 сакавіка ў малой залі КЗ «Мінск»
Пачатак а 18:00.
Квіткі ад 10.000 да 18.000 прадаюцца ў касе КЗ «Мінск» і ўпераходзе на пл. Якуба Коласа.

Атрымаць інфармацыю пра канцэрт і білеты можна па тэлефонах: 766-24-25, 649-08-88.

Крыху інфармацыі пра бардаў.

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні (1993).

Аўтар кніг паэзіі: "Лес дзённага асвятлення" (1988), "Пяшчота ліўня" (1990), "Крыло анёла" (1995), "Радно"( 2000), "Непрычалены човен" (2003), "Маленькае я — гэта Я..." (пераклад аўстрыйскай пісьменніцы Міры Лобэ), драматычнай містэрыі "На Каляды" (1996), шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай і нямецкай моваў. Барду належаць магнітаальбомы: "Мая Крывія" (1995), "Як яна і я" (2000), дыскі "Напачатку была Песня" (2003), “Песні Залатой Крывіі” (2008).

“Песні залатой Крывіі” аб’ядналі ў сабе два мае папярэднія магнітаальбомы – “Мая Крывія” і “Як яна і я”. Канцэрт стане другім крокам у прэзентацыі новага дыску, і мяне вельмі цешыць, што на ім будзе прадстаўлены і будучы альбом майго сябра Алеся Камоцкага. Я даўно марыў аб супольным музычным праекце з Алесем Камоцкім. Дагэтуль нашыя творчыя дарогі перасякаліся толькі зрэдчас, эпізадычна. Хоць мне заўсёды здавалася, што мы з ім вельмі блізкія па песеннай стылістыцы і манеры выканання. Імпрэза, якая адбудзецца 16 сакавіка – гэта адна з шэрагу прэзентацый “Песень залатой Крывіі” запланаваных ў гэтым годзе, і, дарэчы, не толькі ў Мінску. Збіраюся таксама запісаць новы кампакт-дыск яшчэ да канца гэтага года, урэшце парадаваць прыхільнікаў маёй паэзіі выхадам новага зборніка вершаў. Да таго ж, мару выдаць сёлета аўтарскую Анталогію перакладаў сучаснай украінскай паэзіі -- “Украінскі майдан”, працы над якой былі аддадзены астатнія два гады жыцця. Як бачыце, планы грандыёзныя. Але з Боскай дапамогаю пастараюся іх выканаць!” – гаворыць Эдуард Акулін пра сваю плытку, канцэрт і бліжэйшыя справы.

Алесь Камоцкі - беларускі паэт, выканаўца ўласных песень. Аўтар кніг : “Спроба ісці па расе” (1997), “Наспадзяванае” (2004), “Край” (фотаальбом) (2005), альбомаў “Першы сшытак” (1986), “Зорка спагады” (1999), “Псалмы і балады” (2000), “Асяніна” (2001), “Дым” (2002), “Дом” (2003), “Дах” (2006). Удзельнічаў у праектах “Як усё ў жыцці” (1998) на творы Уладзіміра Жылкі; “Віно дажджоў” (2002) на творы Уладзіміра Караткевіча; “Паравіны году” (2003); “Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004).

Дар’я Гарошка

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць