Улада1313

Выступ Улаховіча: Трусаў, акцябраты, мала рабочых, кошт жылля можна паменшыць у тры разы

Мікалай Улаховіч пачаў свой тэлевізійны выступ з таго, што першыя хвіліны гаварыў пра сябе ў трэцяй асобе. 

Гаварыў амаль без паўз, не заўсёды было зразумела, калі сканчаў адну фразу і пачынаў новую. Відавочна меў праблемы з дыханьнем, што выдавала нявопытнасьць у публічных выступах. Бязь нейкіх сэнсавых націскаў нечакана пераскокваў да новай тэмы. 

Улаховіч пачаў сваю прамову з сыстэмы адукацыі, і адразу прапанаваў адрадзіць «акцябрат» у школах. «Вышэйшая адукацыя ня робіць чалавека культурным», — заявіў кандыдат, і нечакана дадаў: «І тут я згодны са спадаром Трусавым, які зьяўляецца заснавальнікам БНФ». Увогуле прозьвішча «спадара Трусава» Ўлаховіч узгадваў ажно 5 разоў, і было не зусім зразумела, якая ў гэтым патрэба. У адным моманце Ўлаховіч крытыкаваў Трусава за тое, што ён прапаноўвае вывучаць дакладныя навукі на ангельскай мове. Другі раз — за тое, што «Трусавы» прапануюць адарваць беларускую культуру ад рускай. 

Тэму адукацыі Ўлаховіч працягнуў у такім рэчышчы: «Краіне катастрафічна не хапае кваліфікаваных рабочых. Столькі чалавек з вышэйшай адукацыяй нам не патрэбна». 

Некалькі хвілінаў вёў завочную палеміку зь іншым кандыдатам, Сяргеем Гайдукевічам, які заявіў, што міністры павінны быць «у полі». Улаховіч некалькі хвілінаў захоплена даказваў, што няма патрэбы кожнаму кіраўніку быць «у полі». 

Сярод сур’ёзных прапановаў, якія вылучыў кандыдат — увесьці мэдычнае страхаваньне, прапарцыйную выбарчую сыстэму, выбарнасьць губэрнатараў і мэраў гарадоў, суды прысяжных, выбарнасьць міліцэйскіх начальнікаў. «СМІ просяць больш свабоды, але ў нас у краіне яе дастаткова», — лічыць Улаховіч.

Улаховіч заявіў пра неабходнасьць перагляду кантрактнай сыстэмы. «Кошт квадратнага мэтру жыльля на сёньня можна паменшыць у тры разы, я гэта заяўляю ўпэўнена. А кошт элітнага жыльля трэба падвысіць».

Некалькі разоў было цікава назіраць, як Улаховіч нібыта спрачаецца з тым тэкстам, які ён чытае з тэлесуфлёра, падпраўляе яго. 

У цэлым стварылася ўражаньне, што гэта быў выступ дзеяча, у лепшым выпадку, раённага маштабу. 

Улаховіч, як вядома, доўгі час працаваў у розных структурах выканаўчай улады. Ягоны выступ дае выдатнае разуменьне, зь якіх кадраў складаецца цяперашняе беларускае кіраўніцтва.

Каментары13

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць