Домрачава, буслы і дзяўчаты: у Мінску з'явіліся агітацыйныя плакаты за Лукашэнку ФОТАФАКТ
На вуліцах Мінска з'явіліся перадвыбарчыя плакаты дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На інфармацыйных стэндах размешчаныя вялікія плакаты з асноўным лозунгам Лукашэнкі — «За будучыню незалежнай Беларусі». Плакаты ілюстраваныя афіцыйнай фотахронікай дзяржаўнага агенцтва БелТА. У атачэнні прыгожых дзяўчат і хлопцаў пазіруе Лукашэнка. Побач месцяцца фотаздымкі ветэранаў, Дар'і Домрачавай і парада 3 ліпеня ў Мінску.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары