Свет77

Навальны: Расія ператварылася ў сыравінны прыдатак. 98% прыбытку даюць нафта і газ, усё астатняе — толькі 2%

«Сум і смутак навявае новенькі рэйтынг найбуйнейшых расійскіх кампаній РБК-500. Мы і раней, вядома, усё ведалі пра сыравінавы перакос у эканоміцы і нафтавую залежнасць, — піша расійскі палітык Аляксей Навальны ў сваім блогу. —

Проста тут усё так наглядненька, хоць плач.

Вось яны, кампаніі, якія складаюць аснову эканомікі РФ:

Тут 77% ВУП Расіі і ўсяго толькі 7,5 мільёна занятых. Занятага насельніцтва ў краіне 71,1 млн чалавек, атрымліваецца толькі 10,5% занятых прыносяць 77% ВУП. Жахліва.

Давайце груба вылучым нафту, газ, металы, горную справу. Гэта значыць усё тое, дзе мы зарабляем, выкопваючы з зямлі нешта карыснае і прадаючы яго за мяжу:

Уявіце, што заўтра нафту і газ і металы першага перадзелу не патрэбныя. Выдалім абведзенае чырвоным. Усё, няма ніякай эканомікі Расіі і самой Расіі.

Але яшчэ горш выглядае аналіз прыбытку сектараў эканомікі:

«Паводле дадзеных апублікаванага ў сераду рэйтынгу найбуйнейшых расійскіх кампаній РБК 500, сукупны даход нафтавых кампаній ў 2014 годзе склаў 19,8 трлн руб., або 35,3% усёй выручкі ўдзельнікаў рэйтынгу, а вось чысты прыбытак — 1,98 трлн руб. — 97,7% усяго чыстага прыбытку. На астатнія галіны прыйшлося ўсяго 46 млрд руб. прыбытку.

Калі ў якасці выніку дзейнасці айчыннага бізнесу ўлічваць толькі прыбытак, іншых галін у Расіі па сутнасці не існуе».

Гэта значыць, 98% чыстага прыбытку 500 найбуйнейшых кампаній — гэта нафта і газ, а ўсё астатняе — 2%. Зразумела, што ценявая эканоміка ёсць і ўсё такое, але парадак лічбаў не зменіцца.

Гэта значыць, нічога няма. Нафта і газ — гэта адзінае, дзе ёсць легальныя прыбыткі. Дзе можна ўзбагаціцца. І менавіта гэтыя галіны знаходзяцца пад максімальным дзяржаўна-алігархічным кантролем. Гэта значыць, узбагачаюцца не таленавітыя прадпрымальнікі, а адзінкі — алігархі і сотні — чыноўнікі.

Вось так і выглядае той самы «сыравінны прыдатак Захаду». Столькі гадоў крычалі, што не дамо вашынгтонскаму абкаму сябе ў яго ператварыць, і менавіта ў яго добраахвотна ператварыліся.

Паглядзіце зноў на верхнюю карцінку. Усё, чаго мы змаглі пабудаваць за 25 гадоў — гандлёвыя сеткі, банкаўскі сектар і камунікацыі. Усё астатняе — ад нафцянкі да машынабудавання і энергетыкі — гэта ўсё спадчына СССР.

І галоўнае: за 15 гадоў высокіх коштаў на сыравіну вось тое самае, абведзенае чырвоным, атрымала каласальныя прыбыткі. Дзе яны? Што на іх пабудавалі? Каму на іх шчасця і багацця купілі?

Выкапалі з зямлі скарб, прадалі яго на Захад, а на грошы купілі сабе нават не рыдлёўку і тачку, а проста права і далей для Захаду скарбы з сваёй зямлі капаць».

Каментары7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць