Музыка

«Крамбамбуля» паказала першую песню з апошняга альбома

У сеціве адбылася прэм’ера песні «То ня дудка» гурта«Крамбамбуля«. Гэта першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома «Чырвоны штраль«, канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

– За сваю гісторыю «Крамбамбуля» была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, – распавёў Лявон Вольскі. – Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёння мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісці змагацца за родны край.

Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск «Чырвоны штраль», у другой – лепшыя песні ад пачатку існавання за ўвесь час існавання праекта. Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку стваральнікі БНР. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць ў лясы.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў.

Квіткі: танцпол – 620 тыс. руб., сядзячыя – ад 860 да 1100 тыс. руб. Продаж у Беларусі – у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў паб-клубе «Графіці», Мінск, зав. Калініна 16). Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з любога аператара

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць