Прэм'ер-міністарка Ева Копач (Грамадзянская платформа) і лідарка правай апазіцыі Беата Шыдла (Права і справядлівасць) сыдуцца ў тэледэбатах сёння ўвечары. Дыскусію будуць трансляваць адначасова як дзяржаўныя, так і прыватныя польскія тэлеканалы і найбуйнейшыя парталы.
Дэбаты ў Польшчы праводзяцца па амерыканскім прынцыпе: палітыкі будуць размаўляць між сабой і адказваць на пытанні журналістаў з розных выданняў.
Пакуль сацыёлагі даюць «Праву і справядлівасці» 38% галасоў, а Грамадзянскай платформе — 28%.
На мяжы выбарчага бар'ера апынуліся як Аб'яднаная левыя, так і Польская сялянская партыя, а таксама ліберальная «Сучасная Польшчы» і Выбарчы спіс Кукіза. Магчыма, менавіта адна з гэтых меншых партый і стане партнёрам пераможцы па ўрадавай кааліцыі.
Апошнія восем гадоў Польшчай кіруе кааліцыя Грамадзянскай платформы і Польскай сялянскай партыі.
Польшча — дэмакратычная краіна, кіруючая і апазіцыйныя сілы маюць роўны доступ у тым ліку да дзяржаўных СМІ.
Упершыню абедзве найбуйнейшыя партыі на выбары вядуць жанчыны.
-
Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico
-
Паводка ў Непале і Тыбеце: больш за 160 загінулых і 550 зніклых без вестак турыстаў, сярод іх 53 украінцы
-
Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

Каментары