Ю.Губарэвіч і А.Янукевіч аштрафаваныя на 3,6 млн рублёў за мітынг супраць расійскай базы
Намеснік кіраўніка руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч аштрафаваны Цэнтральным судом Мінска на 20 базавых велічыняў (3,6 млн рублёў) за ўдзел у мітынгу супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы.
Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.
Пазней на такую ж суму быў аштрафаваны і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Мітынг супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы прайшоў 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды.
Каментары